Чарні́ца — рака ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Будавесць.
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 152 км². Пачынаецца на ўскраіне гарадскога пасёлка Шуміліна, упадае ў Будавесць за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сідараўшчына. Працякае ў межах Полацкай нізіны. Рэчышча Чарніцы каналізаванае. Асноўныя прытокі — Чорны ручай (справа) і Сучанка (злева). У басейне ракі знаходзяцца азёры Салёнае і Крупчына.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Обалі Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна