Стрый () — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Стрыйскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе Стрыя. Насельніцтва — 60 тыс. чалавек, плошча — 16,95 км².
Гісторыя Адзін з галоўных і найбуйнейшых транспартных вузлоў Заходняй Украіны, важны эканамічны і культурны цэнтр Львоўскай вобласці.
Вядомы з 1385 года ўжо як горад і цэнтр воласці. У 1431 годзе атрымаў Магдэбургскае права. Значны рост Стрыя адбыўся ў 2-й палове XVII ст., спрыяў развіццю горада былы стрыйскі староста, а пазней кароль Ян Сабескі. У яго час горад меў статус «вольнага каралеўскага горада».
Пасля 1-а падзелу Рэчы Паспалітай адышоў да Імперыі Габсбургаў, пасля Аўстра-Венгерскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. горад ператварыўся ў значны чыгуначны і газапрамысловы цэнтр, што спрыяла яго хуткаму развіццю. Падчас 1-й сусветнай вайны Стрый стаў месцам утварэння легіёна Украінскіх сечавых стральцоў. У 1920-1930-я гады Стрый быў адным з самых актыўных асяродкаў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН). Паводле Пакту Молатава — Рыбентропа, у 1939 годзе Стрый анексаваны СССР Саюзам.
14 сакавіка 1990 года ў Стрыі, першым з украінскіх гарадоў, узнялі нацыянальны сцяг Украіны. У 2003 годзе горад быў прызнаны лепшым раённым цэнтрам Львоўскай вобласці.
Насельніцтва 1843 — 8 000 жыхароў 1880 — 12 600 жыхароў 1900 — 22 600 жыхароў 1910 — 27 400 жыхароў 1931 — 30 500 жыхароў 1959 — 36 200 жыхароў 1970 — 48 000 жыхароў 1976 — 55 000 жыхароў 1989 — 67 000 жыхароў 2001 — 63 000 жыхароў 2006 — 61 700 жыхароў 2022 — 59 425 жыхароў
Вядомыя асобы Іван Васілевіч Максімей (1935—2015) — спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі, вылічальнай тэхнікі, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1990).
Літаратура
Stryj// Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa : Filip Sulimierski i Władysław Walewski, 1890. — T. XI : Sochaczew — Szlubowska Wola.— S. 429—438
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Стрыйскага раёна