Стрэлкалі́ст (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру.

Арэал Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца . На тэрыторыі Беларусі 1 від — .

Экалогія Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.

Літаратура

Спасылкі

Стрелолист обыкновенный — Sagittaria sagittifolia L. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов Sagittaria // The Plant List

Катэгорыя:Шальнікавыя Катэгорыя:Водныя расліны