Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ, ) — адна з арганізацый, якая дзейнічае ў рамках ААН. Была cтвораная 7 красавіка 1948. Штаб-кватэра СААЗ знаходзіцца ў Жэневе.

Мэта дзейнасці СААЗ — пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы аховы здароўя і барацьбы з эпідэміямі, а таксама ўсталявання норм складу лекаў і якасці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяванне медыцынскай бяспекі для кожнага чалавека і змяншэнне смяротнасці немаўлят.

Да асноўных поспехаў дзейнасці СААЗ належаць перамогі над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. СААЗ таксама змагаецца са СНІДам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыя Аб’яднаных Нацый Катэгорыя:Ахова здароўя Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы