__NOTOC__ thumb|right|200px|Фердынанд намаляваны злева, Ізабела — справа. Надпіс вышэй ідэнтыфікуе іх як «Фердынанд і Ізабела, каралі Кастыліі і Арагона». Каталіцкія каралі () — устоянае найменне двух іспанскіх манархаў, мужа і жонкі: каралевы Ізабелы I КастыльскайCATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Isabella I (1451—1504) і караля Фердынанда II Арагонскага (1452—1516), вяселле якіх у 1469 годзе заклала падмурак да аб'яднання каралеўстваў Арагона і Кастыліі і Леона, якое ў сваю чаргу прывяло да стварэння сучаснай Іспаніі. Яны абодва паходзілі з дынастыі Трастамара і былі траюраднымі братам і сястрой, абодва паходзілі ад Хуана I Кастыльскага; у сувязі з гэтым яны атрымлівалі дазвол на шлюб у Папы Сікста IV. Тытул каталіцкіх каралёў яны атрымалі ў 1496 годзе ад Рымскага Папы Аляксандра VI, выхадца з Іспаніі. thumb|left|Фердынанд і Ізабела са сваімі падданымі

Вяселле адбылося 19 кастрычніка 1469 года ў Вальядалідзе; Ізабеле было васямнаццаць гадоў, Фердынанду было на год менш. Дзякуючы іх шлюбу ў адной сям'і аб'ядналіся дзве кароны — Арагонская і Кастыльская.

Дэвіз і эмблема Дэвізам Каталіцкіх каралёў быў «Tanto monta, monta tanto». Гэты дэвіз быў прыдуманы Антоніа дэ Небрыхай і або быў алюзіяй на гордзіеў вузел: Tanto monta, monta tanto, cortar como desatar («Вынік адзіны, рассекчы ці развязаць»), і (або) казаў пра раўнапраўе манархаў: Tanto monta, monta tanto, Isabel como Fernando («Усё адзіна, Ізабела — тое ж, што і Фердынанд») thumb|left|200px|Эмблема каталіцкіх каралёў

Іх сімвалам было el yugo y las flechas, ярмо, магчыма з алюзіяй на гордзіеў вузел, і фасцыі са стрэл. Y і F ініцыялы Ізабелы (Ysabel у архаічным напісанні) і Фердынанда.

Смерць Ізабела памерла ў 1504 годзе. Фердынанд паўторна ажаніўся з Жэрменай дэ Фуа; сам ён памёр у 1516 годзе.

Спасылкі

Country Studies Elliott, J.H., Imperial Spain, 1469—1716 (1963; Pelican 1970) Edwards, John. Ferdinand and Isabella: Profiles in Power.Pearson Education. New York, New York. 2005.ISBN 0-582-21816-0. Edwards, John. The Spain of the Catholic Monarchs. Blackwell Publishers. Massachusetts, 2000. ISBN 0-631-22143-3. Kamen, Henry. Spain: 1469—1714 A Society of Conflict.Longman. New York, New York. 1991. ISBN 0-582-06723-5. Вилар П. История Испании, М., 2006

Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Постаці Іспаніі