Уладзімір Гіляравіч Гаркун (, в. Бакінава, , Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дыпламат. Біяграфія У 1968 г. закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987 г. Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1968 г. галоўны аграном племсаўгаса «Гарадзішчанскі» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969—1983 гг. галоўны аграном, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг», начальнік кіравання сельскай гаспадаркі раёна, першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, старшыня раённага аграпрамысловага аб’яднання Дзяржынскага раёна. У 1983-1991 гг. першы сакратар Дзяржынскага ГК КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкамаПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» .
22 ліпеня 1994 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 22 июля 1994 г. № 5 «О назначении Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь» .
15 кастрычніка 1998 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай РэспубліцыУказ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. № 497 «О назначении В. Г. Гаркуна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» . Заставаўся на гэтай пасадзе да 31 снежня 2005 годаУказ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2005 г. № 655 «Об освобождении В. Г. Гаркуна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике» .
9 студзеня 2006 у Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску паступіў ліст за подпісам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у якім ён прадстаўляе Уладзіміра Гаркуна на пасаду першага намесніка старшыні Выканкама СНД.
21 лютага 2012 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД.
Узнагароды 1 ліпеня 1996 узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 июля 1996 г. № 495 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь» , а 6 снежня 2005 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 декабря 2005 г. № 1386 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» .
Літаратура Гаркун Уладзімір Гіляравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 612.
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Літве Катэгорыя:Старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Першыя сакратары Дзяржынскага гаркама КПБ