«Касмічная адысея 2001 года» (; варыянт перакладу — «2001 год: касмічная адысея») — культавыThomas R. Whissen. Classic cult fiction. — Greenwood Press, 1992. — ISBN 9780313265501Carrol L. Fry. From Technology to Transcendence: Humanity’s Evolutionary Journey in 2001: A Space Odyssey // Extrapolation, 44 (Fall, 2003), pp. 331—343. навукова-фантастычны фільм Стэнлі Кубрыка 1968 года, які стаў вяхой у развіцці кінафантастыкі і сусветнага кінематографа ў цэлым. У аснову фільма лягло апавяданне Артура Кларка «Вартавы», якое было апублікавана ў 1951 годзе. Кларк распрацаваў сцэнарый разам з Кубрыкам яшчэ да напісання рамана «2001: Касмічная адысея», які выйшаў у свет адразу пасля фільма.
Карціна распавядае пра серыю сустрэч людзей з метафарычнымі чорнымі маналітамі, якія, відаць, уплываюць на ход чалавечай эвалюцыі. Першая — адбылася на зары гісторыі. Другі раз людзі знаходзяць маналіт на Месяцы ў эпоху асваення чалавекам калязямной прасторы. Маналіт выпускае магутнае выпраменьванне ў бок Юпітэра, і тады, у пошуках трэцяга маналіта, было вырашана адправіць туды экспедыцыю, якой камандуюць астранаўт Дейв Боўмен (Кір Дулі) і Фрэнк Пул (Гары Локвуд), а таксама звышразумны камп’ютар HAL 9000, які мае амаль поўны кантроль над караблём.
У 1991 годзе стужка была ўключана ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША. Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, гэта лепшы навукова-фантастычны фільм у гісторыі ГалівудаTop 10 sci-fi AFI: 10 Top 10 > Sci-fi, а па версіі міжнародных кінакрытыкаў — і ва ўсёй гісторыі сусветнага кіно.The Top 50 Greatest Films of All Time | British Film Institute Падчас апытання 358 кінарэжысёраў у 2012 годзе больш галасоў, чым за «Касмічную адысею», было пададзена толькі за «Такійскую аповесць» Адзуhttp://www.telegraph.co.uk/culture/film/film-news/9444975/Is-Vertigo-really-the-greatest-film-of-all-time.html.
Гл. таксама 2001 Mars Odyssey
Спасылкі
Падрабязны разбор фільма
Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фантастычныя фільмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Стэнлі Кубрыка Катэгорыя:Фільмы MGM Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:2001 год у кіно Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці Катэгорыя:Ватыканскі спіс фільмаў Катэгорыя:Тэхніка ў культуры і мастацтве