FIFA International Soccer (бел. Міжнародны футбол ФІФА) — першая камп’ютарная гульня серыі FIFA, з яе прынята адлічваць пачатак гісторыі «сучасных» спартыўных гульняў. Гульню выпусціла карпарацыя Electronic Arts 15 ліпеня 1993 года. Першая FIFA была выпушчана на платформах Sega Mega Drive, Sega Master System, Mega-CD, Sega Game Gear, SNES, DOS, Amiga, 3DO, Game Boy.

Асаблівасці Гульня мела рэвалюцыйны для таго часу ізаметрычны выгляд у той час, як у іншых гульнях выкарыстоўваўся толькі від зверху. Гульня мае мноства зборных (ад Англіі да Саудаўскай Аравіі), але імёны гульцоў былі выдуманымі. Кіраванне вельмі простае і зручнае (менш за 6 кнопак). Маюцца афсайды, вуглавыя і розныя віды фалоў. Засталіся характэрныя для таго часу піксельная графіка, а таксама манафанічная музыка.

Катэгорыя:Відэагульні 1993 года Катэгорыя:Спартыўныя сімулятары Катэгорыя:Гульні для SNES Катэгорыя:FIFA (серыя відэагульняў)