Сту́пар (ад  — «здранцвенне, нерухомасць») — у псіхіятрыі адзін з відаў рухальнага засмучэння, уяўляе сабой прыгнечванне псіхічнай дзейнасці, нерухомасць і аслабленыя рэакцыі на раздражненне, у тым ліку болевае. Адно з найбольш цяжкіх псіхапаталагічных расстойстваў.

Вылучаюць розныя варыянты ступарных станаў: кататанічны, рэактыўны, дэпрэсіўны ступар.

Кататанічны ступар сустракаецца найчасцей, ён развіваецца як праява кататанічнага сіндрому і характарызуецца пасіўным негатывізмам або васковай гнуткасцю або (у найбольш цяжкай форме) рэзкай мышачнай гіпертаніяй з дранцвеннем хворага ў позе з сагнутымі канечнасцямі.

Ступар можа доўжыцца ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін. Хворыя ў ступары не ўступаюць у кантакт з іншымі людзьмі, не рэагуюць на падзеі, што адбываюцца, розныя нязручнасці, шум, мокры і брудны ложак. Яны могуць не паварушыцца, калі здараюцца пажар, землетрасенне ці нейкія іншыя экстрэмальныя падзеі. Хворыя звычайна ляжаць у адной позе, мышцы напружаныя, напружанне часцей пачынаецца з жавальнай мускулатуры, затым пераходзіць на шыю, пазней распаўсюджваецца на спіну, рукі і ногі. У гэтым стане адсутнічае эмацыйная і зрэнкавая рэакцыя на боль. Сіндром Бумкэ — пашырэнне зрэнак на боль — адсутнічае.

Першая дапамога Паколькі чалавек, які знаходзіцца ў ступары, можа чуць і бачыць, яму трэба казаць на вуха ціха, павольна і выразна тое, што можа выклікаць моцныя эмоцыі (лепш негатыўныя). Неабходна любымі сродкамі дамагчыся рэакцыі пацярпелага, вывесці яго з здранцвенняЭкстренная допсихологическая помощь в чрезвычайных ситуациях . Кончыкамі вялікага і паказальнага пальцаў масажыраваць пацярпеламу кропкі, размешчаныя на лбе, над вачыма роўна пасярэдзіне паміж лініяй росту валасоў і бровамі, выразна над зрэнкамі вачэй, мочкі вушэй, кончыкі пальцаў. Узяўшы пацярпелага за плечы, моцна трасці яго на працягу 10—15 секунд.

Літаратура

Спасылкі Экстренная допсихологическая помощь в чрезвычайных ситуациях // Сайт Астравецкай ЦРБ

Катэгорыя:Псіхапаталагічныя сіндромы