Гісторыя дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з Полацкага княства. З XIII ст. землі сучаснай Беларусі былі асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое ў 1569 годзе разам з Польшчай утварыла Рэч Паспалітую. У канцы XVIII ст. тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы анексаваны Расійскай імперыяй, у яе складзе яны ўмоўна называліся Паўночна-Заходнім краем. У пачатку XX ст. абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, а ў 1919 годзе — Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь, якая ў 1922 годзе стала часткай СССР — Беларускай ССР. У 1991 годзе Беларусь стала незалежнай краінай.
Міфалагічныя кіраўнікі У беларускім эпасе як князь апісваецца першачалавек — Бай, ад якога паходзяць беларусы. Пасля Бая князем быў яго сын Белаполь, ад Бая і Белаполя, быццам, паходзяць усе князі пазнейшых плямён.
Дагістарычны перыяд Герадот паведамляў пра племя неўраў, чые цары бралі ўдзел у Савеце цароў Скіфіі, некаторыя даследчыкі лічаць, што неўры жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У эпасе захавалася паданне пра князя славянскага племені дулебаў — Кумара, дулебы мігравалі з поўдню на тэрыторыю сучаснай Беларусі пад ціскам авараў, тут Кумар загінуў у барацьбе з готамі.
Саксон Граматык у «Дзеях данаў» паведамляе пра полацкага князя Веспасія, у падзеях магчыма V—VI стст., які змагаўся супраць данаў. У Сазе пра Ода Стралу згадваецца полацкі князь Палтэс. Сага пра Тыдрэка Бернскага паведамляе пра князя Русі і Полацка Вальдэмара, які кіраваў Полацкам падчас вайны з гунамі. Аднак, усе гэтыя творы маюць пазнейшы літаратурны характар, у дэталях яны не грунтуюцца на сапраўдныя падзеі.
З летапісу вядомы Радзім і Вятка, кіраўнікі славянскіх плямён, што быццам па іх атрымалі свае назвы — радзімічы і вяцічы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што магчыма і крывічы з дрыгавічамі таксама атрымалі назвы ад імёнаў кіраўнікоў — Крыва і Драга.
У дагаворы Русі з Візантыяй 907 года згадваецца князь Полацка, але яго імя не названа, таксама ёсць думка пра літаратурны, «рэканструкцыйны» характар дагавора 907 года. На думку некаторых даследчыкаў, княгіня Прадслава, згадваецца ў дагаворы Русі з Візантыяй у 944 годзе, магла быць полацкай княгіняй, але гэта сумнеўнае меркаванне. Таксама ёсць гіпотэзы пра дынастыю мясцовых князёў у Полацку X ст.
Княжацкі перыяд
Князі полацкія Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Рагвалод 920 978 945 977 Ізяслаў 979 1001 986 1001 Усяслаў Ізяславіч 990-я 1003 1001 1003 Брачыслаў Ізяславіч 997 1044 1003 1044 Усяслаў Брачыславіч каля 1029 1101 1044 1101 Мсціслаў Ізяславіч ? 1069 1069 1069 Святаполк Ізяславіч 1050 1113 1069 1071 Барыс Усяславіч да 1057 1128 1101 1128 Давыд Усяславіч паміж 1047 і 1057 1129 1129 1129 Ізяслаў Мсціславіч 1097 1154 1129 1132 Святаполк Мсціславіч ? 1154 1132 1132 Васілька Святаславіч ? 1144 1132 1144 Рагвалод-Васіль Барысавіч ? пасля 1171 1144 1151 Расціслаў Глебавіч ? 1165 1151 1159 Рагвалод-Васіль Барысавіч ? пасля 1171 1159 1162 Усяслаў Васількавіч ? каля 1186 1162 1167 Валадар Глебавіч 1090-я пасля 1167 1167 1167 Усяслаў Васількавіч ? каля 1186 1167 1181 Уладзімір ? 1216 1186 1216 магчыма Васілька ? 1220-я 1216 1222 Святаслаў Мсціславіч ? пасля 1238 1222 1232 Брачыслаў ? пасля 1242 1232 1242Канстанцін ? пасля 23 мая 1254 1254 1262
Князі тураўскія Тур (X ст.) — князь тураўскі (970-я)
Князі смаленскія
Князі гарадзенскія
Вялікія князі літоўскія
Да Люблінскай уніі Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Міндоўг 1195 1263 1240 1263 Транята ? 1264 1263 1264 Войшалк 1223 1267 1264 1267 Шварн 1230 1269 1267 1268 Від ? 1270 1268 1270 Трайдзень 1220 1282 1270 1282 Даўмонт ? 1285 1282 1285 Будзікід ? 1290 1285 1290 Будзівід ? 1294 1290 1294 Віцень ? 1316 1294 1316 Гедымін 1275 1341 1316 1341 Яўнут 1300 1366 1341 1345 Альгерд 1296 1377 1345 1377 Ягайла 1362 1434 1377 1381 Кейстут 1297 1382 1381 1382 Ягайла 1362 1434 1382 1392 Скіргайла(як намеснік) 1354 1397 1386 1392 Вітаўт 1350 1430 1392 1430 Свідрыгайла 1370 1452 1430 1432 Жыгімонт I 1365 1440 1432 1440 Казімір Ягелончык 1427 1492 1440 1492 Аляксандр Ягелончык 1461 1506 1492 1506 Жыгімонт II Стары 1467 1548 1506 1544 Жыгімонт III Аўгуст 1520 1572 1544 1572
Пасля Люблінскай уніі
Выбарныя каралі польскія і вялікія князі літоўскі Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Генрык Валезы 1551 1589 1574 1574 Стэфан Баторы 1533 1586 1576 1586 Жыгімонт IV Ваза 1566 1632 1587 1632 Уладзіслаў Ваза 1595 1648 1632 1648 Ян Казімер Ваза 1609 1672 1648 1668 Міхал Вішнявецкі 1640 1673 1669 1673 Ян Сабескі 1629 1696 1674 1696 Аўгуст Моцны 1670 1733 1697 1704 Станіслаў Ляшчынскі 1677 1766 1704 1709 Аўгуст Моцны 1670 1733 1709 1733 Станіслаў Ляшчынскі 1677 1766 1733 1734 Аўгуст Саксонскі 1696 1763 1733 1763 Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 1732 1798 1764 1795
Інтэррэксы На час бескаралеўя — пасля смерці караля і вялікага князя да выбараў новага — пэўныя манаршыя абавязкі выконваў прымас (архібіскуп гнезненскі), які ў гэтай сувязі менаваўся інтэррэксам («міжкаралём»). Упершыню інтэррэкс паўстае ў 1572 годзе, не быў прадугледжаны ранейшымі актамі. Праз тое, што паводле Люблінскай уніі (1569) выбары манарха мусілі быць агульныя, яго называюць «інтэррэксам Рэчы Паспалітай». Аднак, у розныя бескаралеўі ў Вялікім Княстве Літоўскім інтэррэксы прызнаваліся ў рознай ступені. У бескаралеўі 1573—1574, 1574—1576, 1586—1587 гадоў Княствам кіравалі і выбары наступнага вялікага князя арганізоўвалі Паны-Рада і ўрэшце галоўны з’езд, пры тым што паводле Люблінскай уніі гэтыя інстытуты не прадугледжаны ва ўладнай сістэме Рэчы Паспалітай, як і асобныя выбары вялікага князя. У бескаралеўе 1632—1633 гадоў сітуацыя была іншай, але статус інтэррэкса для Княства адрозніваўся ад яго статуса ў Кароне.
1572—1573 — Якуб Уханьскі 1575—1576 — Якуб Уханьскі 1586—1587 — Станіслаў Карнкоўскі 1632—1633 — Ян Вэнжык 1648 — Мацей Лубеньскі 1668—1669 — Мікалай Пражмоўскі 1673—1674 — Казімір Фларыян Чартарыйскі 1674 — Андрэй Тжэбіцкі 1696—1697 — Міхал Радзеёўскі 1704—1705 — Міхал Радзеёўскі 1733—1734 — Тэадор Патоцкі 1763—1764 — Уладзіслаў Аляксандр Лубеньскі
Прэзідэнты Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Юзэф Сіракоўскі 1765 1831 18 ліпеня 1812 гады 24 жніўня 1812 гады Станіслаў Солтан 27 жніўня 1756 1836 24 жніўня 1812 гады верасень 1812 Дзірк ван Гогендорп 3 кастрычніка 1761 29 кастрычніка 1822 пачатак верасня 1812 сярэдзіна верасня 1812 Станіслаў Солтан 27 жніўня 1756 1836 сярэдзіна верасня 1812 гады канец верасня 1812
Старшыні часовага ўрада ВКЛ пад час паўстання 1830—1831 гадоў Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Тадэвуш Тышкевіч 6 (17) верасня1774 3 (15) красавіка 1852 1830 1831
Дыктатары Паўстання 1863—1864 Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Людвік Мераслаўскі 17 студзеня 1814 22 лістапада 1878 22 студзеня 1863 люты 1863 Марыян Лангевіч 5 жніўня 1827 11 мая 1887 11 сакавіка 1863 18 сакавіка 1863 Рамуальд Траўгут 16 студзеня 1826 5 жніўня 1864 ліпень 1863 жнівень 1863
Старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Раман Аляксандравіч Скірмунт сакавік 1917 ліпень 1917
Старшыні выканаўчага камітэта Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Аркадзь Антонавіч Смоліч ліпень 1917 кастрычнік 1917
Старшыні выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Вячаслаў Антонавіч Адамовіч кастрычнік 1917 снежань 1917
Старшыні СНК Заходняй вобласці і фронту Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Карл Іванавіч Ландэр лістапад 1917 снежань 1917 Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў 1-я дэкада студзеня 1918 Майсей Іосіфавіч Калмановіч 1888 2-я дэкада студзеня 1918 Калегія камісараў пачатак 2-й дэкады студзеня — люты 1918
Старшыні Народнага сакратарыята Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Язэп Якаўлевіч Варонка 21 лютага 1918 9 сакавіка 1918
Старшыні рады БНР Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Іван Серада 13 мая 1879 пасля 19 лістапада 1943 9 сакавіка 1918 14 мая 1918 Язэп Лёсік 14 мая 1918 13 снежня 1919
Старшыні Часовага рабоча-сялянскага ўрада Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Зміцер Жылуновіч 11 красавіка 1937 31 снежня 1918 3 лютага 1919
Першыя сакратары ЦК КП(б)Б Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў 3 лютага 1919 27 лютага 1919
Першыя сакратары ЦК КП(б)ЛіБ Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Вінцас Міцкявічус-Капсукас 7 жніўня 1879 8 сакавіка 1928 27 лютага 1919 25 жніўня 1919
Старшыні рады БНР пад час савецка-польскай вайны Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Пётр Антонавіч Крачэўскі 7 жніўня 1879 8 сакавіка 1928 13 снежня 1919 1920
Старшыня СНК Беларускай ССР Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў 1920 1924
Першыя сакратары ЦК КПБ Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Яфім Барысавіч Генкін 10 снежня 1896 10 лютага 1938 11 лістапада 1920 25 лістапада 1920 Вільгельм Георгіевіч Кнорын 17 жніўня 1890 29 ліпеня 1938 25 лістапада 1920 май 1922 Вацлаў Антонавіч Багуцкі 1884 19 снежня 1937 май 1922 люты 1924 Аляксандр Мікалаевіч Асаткін-Уладзімірскі 3 кастрычніка 1885 2 верасня 1937 люты 1924 верасень 1924 Аляксандр Іванавіч Крыніцкі 28 жніўня 1894 30 кастрычніка 1937 верасень 1924 7 мая 1927 Вільгельм Георгіевіч Кнорын 17 жніўня 1890 29 ліпеня 1938 7 мая 1927 4 снежня 1928 Ян Барысавіч Гамарнік 2 чэрвеня 1894 31 мая 1937 4 снежня 1928 8 студзеня 1930 Канстанцін Веньямінавіч Гей 1896 25 лютага 1939 8 студзеня 1930 18 студзеня 1932 Мікалай Фёдаравіч Гікала 8 сакавіка 1897 25 красавіка 1938 18 студзеня 1932 18 сакавіка 1937 Васіль Фаміч Шаранговіч 20 лютага 1897 15 сакавіка 1938 18 сакавіка 1937 27 ліпеня 1937 Якаў Аркадзевіч Якаўлеў 9 чэрвеня 1896 29 ліпеня 1938 27 ліпеня 1937 11 жніўня 1937 Аляксей Аляксеевіч Волкаў 7 студзеня 1890 4 сакавіка 1942 11 жніўня 1937 19 чэрвеня 1938 Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка 9 жніўня 1902 18 студзеня 1984 19 чэрвеня 1938 7 сакавіка 1947 Мікалай Іванавіч Гусараў 3 жніўня 1905 17 сакавіка 1985 7 сакавіка 1947 5 жніўня 1950 Мікалай Сямёнавіч Патолічаў 10 верасня 1908 1 снежня 1989 5 ліпеня 1950 28 ліпеня 1956 Кірыл Трафімавіч Мазураў 7 красавіка 1914 19 снежня 1989 28 ліпеня 1956 30 сакавіка 1965 Пётр Міронавіч Машэраў 13 лютага 1918 4 кастрычніка 1980 30 сакавіка 1965 4 кастрычніка 1980 Ціхан Якаўлевіч Кісялёў 30 ліпеня 1917 11 студзеня 1983 21 кастрычніка 1980 11 студзеня 1983 Мікалай Мікітавіч Слюнькоў 26 красавіка 19299 жніўня 2022 11 студзеня 1983 1987 Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў 25 красавіка 1926 5 красавіка 2022 1987 1990 Анатоль Аляксандравіч Малафееў 14 мая 1933 19 студзеня 2022 1990 1991
Старшыні Вярхоўнага Савета Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч 3 мая 2022 25 жніўня 1991 26 студзеня 1994 Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў 26 студзеня 1994 28 студзеня 1994 Мечыслаў Іванавіч Грыб 28 студзеня 1994 9 студзеня 1996
Прэзідэнты Партрэт Імя Дата нараджэння Дата смерці Пачатак кіравання Канец кіравання Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 30 жніўня 1954 20 ліпеня 1994 сённяшні час
Гл. таксама Прэзідэнт Беларусі Прэм’ер-міністры Беларусі
Спасылкі Усе манархі свету (на рускай мове)
Катэгорыя:Спісы:Беларусь Катэгорыя:Гісторыя Беларусі Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Еўропы