«Камунальнік» — былы беларускі футбольны клуб з горада Слонім. У пачатку 2013 года быў аб’яднаны з іншым слонімскім клубам — «Белтрансгазам» у ФК «Слонім».
Гісторыя Клуб заснаваны ў 1969, гуляў у мясцовых чэмпіянатах. У 1992 каманда трапіла ў першую суверэнную Трэцюю лігу, пасля гуляла ў асноўным у Другім дывізіёне (меў назву Другой, пасля — Першай лігі). Тры разы клуб гуляў у Вышэйшай лізе.
Па выніках сезону 2010 клуб апусціўся ў Другую лігу. У гэты ж час у горадзе з'явіўся новы клуб — «Белтрансгаз». Два гады слонімскія клубы суіснавалі ў Другой лізе, але «Белтрансгаз», маючы больш фінансавых магчымасцей, дамогся па выніках сезону 2012 выхаду ў Першую лігу, тады як «Камунальнік» застаўся сярэдняком Другой лігі.
У студзені 2013 было прынята рашэнне аб аб'яднанні слонімскіх клубаўФутбол. "Белтрансгаз" и "Коммунальник" объединили в ФК "Слоним". Новы клуб атрымаў месца ў Першай лізе. Ігракі і трэнерскі штаб новага клуба ў асноўным перайшлі з «Белтрансгаза», але заснавальнікам клуба стала не прадпрыемства «Белтрансгаз», а Слонімскі райвыканкам.
Папярэднія назвы 1969—1971: «Тарпеда» 1971—1987: «Камунальнік» 1987—1989: «Старт» 1989—1993: «Альбярцін» 1993—1995: КПФ 1996—2012: «Камунальнік»
Дасягненні Пераможца першай лігі чэмпіянату Беларусі: 1999 Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 11 месца (1997)
Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Трэцяя (Д3) 2 15 8 5 2 21–10 21 1/16 фінала 15px Выхад у Першую лігу 1992–93 Другая (Д2) 7 30 14 5 11 29–30 33 1/32 фінала 1993–94 Другая (Д2) 11 28 5 12 11 32–33 22 1/8 фінала 1994–95 Другая (Д2) 4 30 17 5 8 64–31 39 1/32 фінала 1995 Другая (Д2) 5 14 7 5 2 25–15 26 1/8 фінала 1996 Другая (Д2) 2 24 13 6 5 45–17 45 1/16 фінала 15px Выхад у Вышэйшую лігу 1997 Першая (Д1) 11 30 9 3 18 32–61 30 1/8 фінала 1998 Вышэйшая (Д1) 15 28 3 5 20 14–63 14 1/16 фінала 15px Вылет у Першую лігу 1999 Першая (Д2) 1 30 18 5 7 57–29 59 1/16 фінала 15px Выхад у Вышэйшую лігу 2000 Вышэйшая (Д1) 16 30 3 8 19 19–66 17 1/8 фінала 15px Вылет у Першую лігу 2001 Першая (Д2) 10 28 9 5 14 33–42 32 1/16 фінала 2002 Першая (Д2) 8 30 9 8 13 27–41 35 1/16 фінала 2003 Першая (Д2) 10 30 11 9 10 37–39 42 1/32 фінала 2004 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 33–47 34 1/8 фінала 2005 Першая (Д2) 13 30 8 4 18 35–43 28 1/16 фінала 2006 Першая (Д2) 11 26 7 5 14 32–44 26 1/32 фінала 2007 Першая (Д2) 12 26 5 5 16 22–48 20 1/16 фінала 2008 Першая (Д2) 10 26 6 7 13 21–36 25 1/8 фінала 2009 Першая (Д2) 10 26 7 8 11 20–32 29 1/16 фінала 2010 Першая (Д2) 15 30 5 13 12 23–48 28 1/8 фінала 15px Вылет у Другую лігу 2011 Другая (Д3) 5 30 17 3 10 51–27 54 1/32 фінала 2012 Другая (Д3) 8 36 16 7 13 61–55 55 1/32 фінала Аб'яднанне з «Белтрансгазам»
Галоўныя трэнеры
Сяргей Грабун (1992 — жнівень 1995) Аляксей Шубянок (жнівень 1995 — 1998) Якаў Шапіра (1998) Аляксей Шубянок (1998 — 2000) Леанід Савіцкі (2001) Барыс Лазарчык (да 2003) Юрый Данілевіч (2004) Уладзімір Гольмак (2005) Андрэй Скорабагацька (2006—2007) Сяргей Грабун (2008) Сяргей Ярмоленка (2009) Руслан Корнеў (люты-чэрвень 2010) Леанід Савіцкі (чэрвень 2010 — снежань 2011) Аляксандр Кадоўбік (2012)
Вядомыя ігракі Аляксей Панкавец Ігар Зюлеў Павел Яўсеенка
Спасылкі Профіль на сайце weltfussballarchiv.com Профіль на сайце wildstat.ru
Камунальнік Слонім