Нацыянальны музей у Кракаве () — музей мастацтва, заснаваны 7 кастрычніка 1879 года рашэннем гарадскога савета горада Кракава.
Спачатку музей змяшчаўся ў дзвюх залах на другім паверсе кракаўскіх суконных радоў на цэнтральнай плошчы Рынак.
Калекцыі музея памнажаліся дзякуючы шчодрым ахвяраванням грамадзян Кракава, якія ўключалі творы жывапісу, скульптуры, гравюры і мастацкага рамяства.
Да музея далучаліся новыя аддзяленні ў гістарычных будынках, у прыватнасці ў кватэрах памерлых кракаўскіх мастакоў.
У 1934 годзе было распачата будаўніцтва новага, сучаснага будынка музея. Першыя памяшканні былі перададзены ў карыстанне толькі ў 1970 годзе, будынак быў цалкам скончаны ў 1990 годзе.
Да кракаўскага нацыянальнага музея належаць акрамя галоўнага будынка (Алея 3-га Мая, 1) наступныя філіялы:
Галерэя польскага мастацтва XIX стагоддзя ў кракаўскіх суконных радах Музей Эмерыка Гутэн-Чапскага () Музей Яна Матэйка () Музей Станіслава Выспянскага () Музей Чартарыйскіх () Бібліятэка Чартарыйскіх () Музей Караля Шыманоўскага ў г. Закапане () Музей Юзафа Мехофера () Палац біскупа Эразма Цыёлека ()
Спасылкі
Сайт музея
Катэгорыя:Нацыянальныя музеі Польшчы Катэгорыя:Мастацкія музеі Польшчы Катэгорыя:Музеі Кракава
Катэгорыя:З’явіліся ў 1879 годзе Катэгорыя:1879 год у Кракаве