Стэгацэфа́лы, панцырнагаловыя, покрыўначарапныя (Stegocephalia — «панцырнагаловыя») — выкапнёвыя земнаводныя, адны з першых пазваночных, якія выйшлі ў канцы дэвону на сушу.

Продкамі іх з’яўляліся касцявыя рыбы. Найбольш блізкія да стэгацэфалаў кісцяпёрыя рыбы, шкілет якіх мае шмат падобных рыс са шкілетам стэгацэфалаў і якія мелі дадатковыя органы дыхання ў выглядзе лёгачных мяшкоў і моцныя плаўнікі-лапы.

Жылі ў балотах, лагунах, забалочаных лясах. Драпежнікі. Даўжыня складала ад 10 см да 3—4 м. Тулава ўкрыта касцянымі шчыткамі, чэрап зверху — масіўнай касцяной пласцінай.

Да сцэгацэфалаў адносяць батрахазаўраў, вымерлыя атрады падкласу лепаспандыльных і лабірынтадонтаў. Стэгацэфалы вымерлі ў пачатку мезазою.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Michel Laurin Phylogeny of stegocephalians http://www.paleofile.com/Demo/Mainpage/Taxalist/Labyrinthodon.htm http://www.paleofile.com/Demo/Mainpage/Taxalist/Reptilomorpha.htm

Катэгорыя:Вымерлыя амфібіі Катэгорыя:Лопасцевапёрыя рыбы