Стэльмах — прозвішча нямецкага паходжання (, першапачаткова — рамеснік, які рабіў колы). Распаўсюджана сярод палякаў, беларусаў, украінцаў і яўрэяў; арэал распаўсюджання — абшар колішняй Рэчы Паспалітай: Польшча, Беларусь, Украіна.

Выбітныя носьбіты Адольф Фаміч Стэльмах (нар. 1941) — беларускі і ўкраінскі вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар. Вячаслаў Фаміч Стэльмах (1939—2021) — беларускі вучоны, фізік. Георгій Фаміч Стэльмах (нар. 1954) — кандыдат фізіка-матэматычных навук, фізік. Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах (нар. 1939) — беларускі тэатразнавец. Ірына Стэльмах (нар. 1993) — украінская гандбалістка. Міхаіл Апанасавіч Стэльмах — украінскі пісьменнік, драматург. Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Уладзімір Сямёнавіч Стэльмах — украінскі банкір, дзяржаўны дзеяч. Эдуард Стэльмах (нар. 1951) — канадскі палітык, прэм’ер-міністр правінцыі Альберта (Канада). Яўген Міхайлавіч Стэльмах — Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі.