Лойд Стаўэл Шэплі (; нар. 2 чэрвеня 1923, Кембрыдж, штат Масачусетс) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2012).

Служыў у Ваенна-паветраных сілах ЗША (1943—1945). Бакалаўр (1948) Гарвардскага ўніверсітэта; доктар філасофіі (1953) Прынстанскага ўніверсітэта. Працаваў у карпарацыі RAND (1948—1949; 1954—1981), з 1981 г. выкладае ў Каліфарнійскім універсітэце (Лос-Анджэлес).

Узнагароджаны баявым медалём «Бронзавая зорка» (1944). Акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (з 1974) і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (з 1979). Ганаровы член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (з 2007).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2012 сумесна з амерыканскім эканамістам Элвінам Ротам.

Асноўныя творы

«Канцэпцыі і тэорыі чыстай канкурэнцыі» (Concepts and Theories of Pure Competition, 1967);

Спасылкі Старонка Л. Шэплі на сайце Каліфарнійскага ўніверсітэта (захаваная версія з archive.org)

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Эканамісты ЗША