Яўген Міхайлавіч Стэ́льмах (, вёска Вязаўніца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, карэйскай вайны 1950—1953 гадоў, Герой Савецкага Саюза (1951).
Біяграфія Скончыў Мінскі аэраклуб у 1941 годзе, Чарнігаўскую ваенную авіяшколу лётчыкаў у 1943 годзе. Лётчык-знішчальнік старшы лейтэнант Я. Стэльмах удзельнічаў у паветраных баях на Курскай дузе, суправаджаў караблі на Белым моры, Паўночным Ледавітым акіяне. У час карэйскай вайны 1950—1953 гг. камандзір звяна старшы лейтэнант Стэльмах у складзе савецкага 64-га знішчальна-авіяцыйнага корпуса ўдзельнічаў у паветраных баях. 1 чэрвеня 1951 года Яўген Стэльмах збіў бамбардзіроўшчыка праціўніка В-29 і падбіў другі, аднак сам быў збіты варожым знішчальнікам. Прызямліўшыся на парашуце, уступіў у бой з дыверсійнай групай праціўніка і, каб не трапіць у палон, застрэліўся. Пахаваны на Рускіх вайсковых могілках у горадзе Люйшунь (Кітай).
Літаратура
Спасылкі О Герое Советского Союза Евгении Стельмахе // СБ. Беларусь сегодня, № 208 (24345). Субота, 2 лістапада 2013 года. 100 лет со дня рождения Героя Советского Союза Евгения Михайловича Стельмаха // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Стельмах Евгений Михайлович // Советские асы Корейской войны 1950—1953 гг. (Из книги И. Сейдова — «Красные дьяволы» в небе Кореи". — Москва: «ЯУЗА—ЭКСМО», 2007. год.)
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Выпускнікі Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча лётчыкаў Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Лётчыкі Карэйскай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР Катэгорыя:Пахаваныя ў Люйшуне Катэгорыя:Застрэліліся