Кільдзін () — востраў у Баранцавым моры, за 1,5 км ад Мурманскага берага Кольскага паўвострава. Адміністрацыйна падпарадкоўваецца Мурманскай вобласці Расіі.
Даўжыня вострава 17,6 км, шырыня да 7 км. Паверхня — узгорыстае плато, вышынёй да 281 м, складзенае пясчанікамі і сланцамі, якое крута абрываецца на поўначы і захадзе і шырокімі тэрасамі спускаецца да поўдня і ўсходу. Тундравая расліннасць.
Вядомыя асобы Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна (нар. 1958) — беларуская дзяржаўная дзяячка.
Літаратура
Спасылкі Новосибирское отделение Русского географического общества (РГО) Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Остров Кильдин
Катэгорыя:Астравы Баранцавага мора Катэгорыя:Астравы Мурманскай вобласці