Генры Мортан Стэ́нлі GCB (; сапраўднае імя — Джон Роўлендс; — ) — журналіст, знакаміты падарожнік, даследчык Афрыкі. Рыцар Вялікага Крыжа ордэна Лазні.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Дэнбі (Уэльс). З 6 гадоў выхоўваўся ў працоўным доме, ва ўзросце 15 гадоў збег. У 17-гадовым узросце юнгай на караблі даплыў да Новага Арлеана (ЗША), дзе працаваў на купца Генры Стэнлі, які пазней яго ўсынавіў. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 гадоў быў валанцёрам у войску паўднёўцаў, трапіў у палон, збег, пасля перайшоў на службу да паўночнікаў, дэзерціраваў. З сярэдзіны 1870-х гадоў займаўся журналістыкай. У 1871—1872 гадах у якасці карэспандэнта газеты «New York Herald» адправіўся ў Цэнтральную Афрыку на пошукі Д. Лівінгстана. Знайшоўшы Лівінгстана, разам з ім абследаваў возера Танганьіка. У 1874—1877 гадах у якасці кіраўніка англа-амерыканскай экспедыцыі перасек Афрыку з усходу на захад, дайшоў да возера Вікторыя, адкрыў горны масіў Рувензоры, азёры Эдуард і Джордж, даследаваў раку Кагера. Дасягнуў вярхоўяў ракі Луалаба, удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам ракі Конга, пазначыў на карце яе сярэднюю частку і спусціўся да месца ўпадзення ў Атлантычны акіян. У 1879—1884 гадах на службе ў бельгійскага караля Леапольда II, актыўна ўдзельнічаў у захопе зямель у басейне ракі Конга і стварэнні «Незалежнай дзяржавы Конга» (пасля Бельгійскае Конга). Адначасова адкрыў азёры Маі-Ндомбэ і Тумба. У 1887—1889 гадах кіраваў англійскай экспедыцыяй, зноў перасек Афрыку з захаду на ўсход, даследаваў раку Арувімі, вызначыў прыналежнасць возера Эдуард да сістэмы ракі Ніл.
Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач з Давідам Лівінгстанам. Імем Генры Стэнлі названы вадаспады (парогі) у вярхоўі ракі Конга (з 1983 года — Баёма).
Сачыненні How I found Livingstone (L., 1872) Through the Dark Continent (1878) The Congo and the founding of its free state (1885) In darkest Afrika (1890) Му dark companions and their strange stones (L., 1893) Му early travels and adventures in America and Asia (L., 1895)
Крыніцы
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 394. — 671 с. с илл.
Абрамов Я. В. Генри Мортон Стэнли. Его жизнь, путешествия и географические открытия. — М.: ТомСувенир, 2015. — 256 с.; 5,50 см × 7,00 см × 1,43 см — ISBN 978-5-906045-96-6. 300 путешественников и исследователей. Биографический словарь. — Москва: Мысль, 1966. — 271 с.
Спасылкі
Карпов Г. В. Генри Мортон Стенли. В дебрях Африки. 3-е изд. / Перевод с английского, под редакцией и с примечаниями И. И. Потехина. — М.: Государственное издательство географической литературы, 1958. Стэнли Генри Мортон // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Стэнли Генри Мортон // Энциклопедический словарь Гранат
Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Падарожнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Падарожнікі Уэльса Катэгорыя:Постаці ўэльскай геаграфіі Катэгорыя:Даследчыкі Афрыкі Катэгорыя:Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні