Смак — адчуванне, якое ўзнікае пад ўздзеяннем раствораў хімічных рэчываў на рэцэптары органаў смаку жывёл і чалавека.

Смакавыя адчуванні вызначаюцца канфігурацыяй малекул рэчыва і дзейнасцю смакавай сістэмы. Складаныя смакавыя адчуванні утвараюцца спалучэннем асноўных смакавых адчуванняў.

Асноўныя смакавыя адчуванні: кіслае, салёнае, салодкае, горкае.

Смак сфарміраваўся ў ходзе эвалюцыі як механізм, вызначаючы паводзінныя рэакцыі пры выбары якаснай ежы.

Літаратура

Спасылкі Вкус (физиолог.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Адчуванні