thumb|right|250px|Малекула папярэдніка ўсіх прыродных стэроідаў ланастэрола. Стэро́іды — рэчывы жывёльнага ці радзей расліннага паходжання, якія валодаюць высокай біялагічнай актыўнасцю.
Стэроіды ўтвараюцца ў прыродзе з ізапрэноідных папярэднікаў. Асаблівасцю будовы стэроідаў з’яўляецца наяўнасць кандэнсаванай тэтрацыклічнай сістэмы гонана (ранейшая назва — стэран). Ядро гонана ў стэроідаў можа быць насычаным або часткова ненасычаным, утрымліваць алкільныя і некаторыя функцыянальныя групы — гідраксільныя, карбанільныя або карбаксільныя.
Сярод стэроідаў вядомы стэрыды, стэрыны, вітаміны групы D, жоўцевыя кіслоты, стэроідныя гармоны, сардэчныя гліказіды, стэроідныя алкалоіды і інш. У рэгуляцыі абмену рэчываў і некаторых фізіялагічных функцый арганізма ўдзельнічаюць стэроідныя гармоны.
Літаратура
Жмуров, В. А. Большая энциклопедия по психиатрии / В. А. Жмуров. — 2-е изд. — М.: Джангар, 2012. — 864 с.
Спасылкі Стероиды и их влияние на организм человека // Магілёўскі абласны дыспансер спартыўнай медыцыны Gerald F. O’Malley, Rika O’Malley Анаболические стероиды // Справочник MSD
Катэгорыя:Арганічная хімія