Антысфе́н (; 444/435 да н.э., Афіны — 370/360 да н.э., Афіны) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік і галоўны тэарэтык кінізму, адной з самых знакамітых сакратычных школ.

Антысфен выступіў супраць платонаўскіх тэорыі ідэй. У этыцы Антысфена, якая займае цэнтральнае месца ў яго філасофіі, адлюстраваны інтарэсы збяднелых колаў афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Таму Антысфен асуджаў падзел людзей на гаспадароў і рабоў, адмаўляў пачуццёвыя асалоды, звязаныя з багаццем, раскошай; прапагандаваў своеасаблівы культ працы і вяртанне да «натуральнага стану».

Спасылкі

Катэгорыя:Кінікі класічнага перыяду Катэгорыя:Філосафы V стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Педагогі