Дамбула (, ) - горад у Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі. Насельніцтва - 66716 (2012 г.)Population of Dambulla, Sri Lanka

Гісторыя Людзі пасяліліся на месцы Дамбулы каля 5 тысяч гадоў таму. У I ст. да н. э. пячоры на гары ў межах сучаснага горада прыцягнулі да сябе будысцкіх манахаў. Згодна паданню, у іх хаваўся сінгальскі прынц Валагамба. Пасля 14 гадоў выгнання ён вярнуўся ў Анурадхапуру і стаў яе валадаром. Удзячны за сховішча пад час пераследу з боку сваіх ворагаў, ён падараваў гару і пячоры манахам для заснавання кляштара.

На працягу стагоддзяў кляштар і паселішча вакол яго некалькі разоў пакідаліся людзьмі, але працягвалі заставацца месцамі для паломніцтваў. У 1848 г. будысцкія святары ператварылі Дамбулу ў адзін з галоўных цэнтраў адраджэння будызму на Шры-Ланцы. Гэта садзейнічала росту і развіццю горада, які ператварыўся ў важны рэлігійны і транзітны цэнтр.

У 1991 г. Залаты храм Дамбулы трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У 2012 г. у Дамбуле адбыліся сутычкі паміж сінгаламі-будыстамі і маўрамі Шры-Ланкі, якія спавядаюць іслам. Акрамя таго, урадам Шры-Ланкі праводзілася расследаванне дзейнасці мясцовай адміністрацыі. Яно скончылася арыштам мэра горада і яго абвінавачваннем у карупцыі.

Эканоміка Дамбула месціцца ў 148 км ад Каломба, 72 км ад Канды, 68 км ад Анурадхапуры, 66 км ад Паланарувы і каля 20 км ад Сігірыі. У гэтай сувязі горад прыцягальны як транзітны цэнтр для шматлікіх паломнікаў і бюджэтных турыстаў. Большая частка мясцовай эканомікі абапіраецца на сферу абслугоўвання. У межах горада працуе адзін з найбуйнейшых на Шры-Ланцы аптовых рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Насельніцтва

Славутыя мясціны

Залаты храм - адна з галоўных будысцкіх святынь Шры-Ланкі. Ён уключае комплекс пячор з насценным роспісам, дагобамі і скульптурамі Буды XVIII - XIX стст., музей, а таксама будысцкія школу і кляштар. Тэрыторыя гары, на якой месціцца Залаты храм, з'яўляецца натуральным запаведнікам. На ёй шмат малпаў, яшчарак, грызуноў. Міжнародны стадыён Рангіры, дзе праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па крыкету Комплекс "Возера Амая" на мясцовым старажытным вадасховішчы, прыцягальны для прыхільнікаў аюрведы

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі Дамбула - горад Сусветнай спадчыны Будысты і мусульмане Дамбулы Сайт ЮНЕСКА Залаты храм. Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Шры-Ланкі Катэгорыя:Сусветная спадчына на Шры-Ланцы