Дамінік Рудніцкі (; , Усходняя Беларусь — ) — беларускі і польскі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі Паходзіў з беларускай шляхты. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (каля 1694). Настаўнічаў у езуіцкіх калегіумах Слуцка, Горадні, Мсціслава, Новагародка. 3 1720 у Варшаве, пракуратар Літоўскай правінцыі езуітаў. 3 1730 у Нясвіжы.
Творчасць У рукапісных зборніках Д. Рудніцкага (вядомыя з публікацыяў А. Брукнера і У. Ператца, загінулі ў Варшаве ў 1944) акрамя польскіх было 9 беларускіх вершаваных твораў, напісаных ім, або народных, апрацаваных. У іх праявіліся рысы позняга барока: алегорыя, гратэск, марнасць і хуткаплыннасць жыцця. Адчуваецца арыентацыя на народную песню. Аўтар інтэрмедый на польскай мове, казанняў, зборніка «Свабодны голас у вершаванай форме» (выд. 1741).
Ім створана алегарычная сістэма вобразаў у вершаваным сатырычным цыкле «Звярыныя гратэскі» (творы «Ваенны паход грыбоў», «Птушыны баль», «Камара з дуба цяжкі ўпадак» і інш.).
Крыніцы
Літаратура
Мальдзіс А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980. — С. 72-78, 116—126. Eustachiewicz M. Twórczość Dominika Rudnickiego. Wrocław, 1966.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Слуцкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума