Субаркты́чны по́яс, субарктыка — прыродны геаграфічны пояс ў Паўночным паўшар’і, які мяжуе з арктычным поясам (Арктыкай) на поўначы і ўмераным поясам на поўдні. Ляжыць прыкладна паміж 50 ° і 70 ° паўночнай шыраты.
Характарызуецца субарктычным кліматам з доўгай халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені ад -5 да - 40 °C, у ліпені 2—12 °C. Ападкаў выпадае 300—500 мм за год. Снегавае покрыва трымаецца каля 8 месяцаў. Характэрны высокая вільготнасць паветра, вялікая воблачнасць і моцныя вятры, вечная мерзлата і моцная забалочанасць.
Вегетацыйны перыяд доўжыцца 2—3 месяцы. У паўночнай часты пояса тундра, у паўднёвай - лесатундра.
Літаратура
Сорокина В. Н., Гущина Д. Ю. География климатов / Московский государственный университет имени М. В. Ломоносова. — М.: Издательство Московского университета, 2006. — С. 4, 57—59.
Спасылкі
Основные климатические зоны мира — классификация, карта и описание типов климата по Алисову // Сайт Природа Мира Роман Кравченко Субарктический климатический пояс // ECOPORTAL Климатические пояса мира — классификация, карта, описание типов климата, фото и видео // Научно-популярный журнал: «Как и Почему»
Катэгорыя:Геаграфічныя паясы Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія Катэгорыя:Біёмы