Пятро Стэфановіч, поўнае імя Пётр Францавіч Стэфановіч (, Сёмкаў Гарадок,  — 2006Спіс фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, ф. 477 .) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў гімназію ў Ашмянах (1939). На пачатку 1941 года пачаў працаваць літаратурным супрацоўнікам ашмянскай раённай газеты «Знамя свободы». Падчас Вялікай Айчыннай вайны скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Забайкальскай ваеннай акрузе і курсы «Выстрел» Міністэрства Узброеных Сіл СССР. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. У 1943 годзе быў паранены. Восенню 1944 года адкліканы з Карэльскага фронту і накіраваны ў Войска Польскае, дзе служыў начальнікам аддзела штаба 10-й дывізіі пяхоты. З 1950 года працаваў на будоўлях — прарабам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва, у 1969—1979 гадах — інжынер Беларускага аддзялення Літфонду СССР, у 1979—1984 гадах — літаратурны рэдактар часопіса «Вожык». Член Саюз пісьменнікаў СССР з 1990 года.

Творчасць У друку выступае з 1941 года. Перакладае з польскай на беларускую і рускую мовы, з беларускай на польскую.

На польскую мову пераклаў кнігі для дзяцей А. Лойкі «Дзе хто начуе» (1981), П. Марціновіча «Паспяшайся ў наш звярынец» (1981), А. Вольскага «Еду ў госці да слана» (1981) і «Сцяпан — вялікі пан» (1983), І. Бурсава «Казкі, поўныя цудаў» (1983), беларускія народныя казкі «Лісіца-хітрыца» (1982), «Удовін сын» (1985).

На беларускую мову пераклаў асобныя творы Я. Бжэхвы, Я. Гушчы, В. Жукроўскага, З. Кабатца, У. Махэека, Г. Марцінка, Ю. Озгі-Міхальскага, Я. Парандоўскага, Е. Путраманта, У. Рэйманта, Т. Ружэвіча і інш.

На рускую мову пераклаў асобныя творы З. Сафяна, Г. Гаворскага, Е. Адыгея.

Склаў анталогіі «Ад Буга да Одры» (апавяданні сучасных польскіх пісьменнікаў, 1969) і «Вясёлы калейдаскоп» (гумар і сатыра сучасных польскіх пісьменнікаў, 1979).

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай культурай».

Літаратура

Спасылкі Да 100-годдзя перакладчыка, празаіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Пятра Францавіча Стэфановіча (1922—2006) // Архівы Беларусі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову