Дэлфт () — горад і абшчына ў Нідэрландах, у правінцыі Паўднёвая Галандыя, на паўдарогі паміж Ротэрдамам і Гаагай. Размешчаны на рацэ Схі. Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2008 года складала 96 168 чалавека.
Гістарычны цэнтр горада захаваўся галоўным чынам з XVII стагоддзя, у XIX стагоддзі Дэлфт істотна пашырыўся і набыў індустрыяльны характар. У наш час з'яўляецца адным з асноўных цэнтраў распрацоўкі высокіх тэхналогій у Нідэрландах. Гэтаму галоўным чынам спрыяюць наяўнасць у горадзе Дэлфцкага тэхнічнага ўніверсітэта і ўрадавай арганізацыі прыкладных даследаванняў (TNO).
Дэлфт быў рэзідэнцыяй Вільгельма Аранскага і першай сталіцай Нідэрландаў. Вільгельм быў забіты тут у 1584 годзе, і з тых часоў традыцыйна членаў нідэрландскай каралеўскай сям'і хаваюць у Новай царкве Дэлфта.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Знакамітыя жыхары Ян Вермер (1632—1675). Хюга (Гуга) Гроцый (1583—1645) Антані ван Левенгук (1632—1723) Вільгельм I Аранскі (1533—1584) Карнеліс Калкман, нідэрландскі батанік
Спасылкі
Катэгорыя:Абшчыны правінцыі Паўднёвая Галандыя Катэгорыя:Гарады Нідэрландаў Катэгорыя:Універсітэцкія гарады