Стэркулія (Sterculia) — род кветкавых раслін падсямейства сямейства .

Апісанне Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй да 30 метраў. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, ярка-чырвоныя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка (лістоўкападобны, каробачка).

Распаўсюджанне Род налічвае каля 100 (па іншых звестках каля 300) відаў, распаўсюджаных у тропіках абодвух паўшар’яў (пераважна ў Азіі і Афрыцы). Распаўсюджаны ад мангравых лясоў да саванн у шырокіх межах вільготнасці.

Гаспадарчае значэнне Лекавыя, харчовыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя расліны. Як дэкаратыўную расліну культывуюць . Яе порыстую і мяккую драўніну выкарыстоўваюць для вырабу тонкіх гатункаў паперы, насенне, у якім маецца кафеін, — сурагат кавы. З лубяных валокнаў і плятуць вяроўкі і рыбалоўныя сеткі. У многіх відаў насенне і маладыя карані ядомыя. Са сцёблаў стэркуліі здабываюць камедзь.

Зноскі

Літаратура

Жизнь растений: В 6 т. — Т. 5. Ч. 2 Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981.

Спасылкі

Flora of Zimbabwe: Cultivated plants: genus page: Sterculia Стеркулия // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі