Стэно́з ( — «вузкі, цесны») ці стрыктура ( — «сціск») — устойлівае звужэнне фізіялагічнай адтуліны або трубчастага органа.

Напрыклад, адрозніваюць стэнозы сасудаў, трахеі, кішэчніка, пазваночнага канала, чэрапа і інш. Прыроджаны лакальны стэноз аорты носіць назву каарктацыя аорты.

Стэноз бывае сапраўдным (змены ў сценках органа) і несапраўдным (звужэнне прасвета органа абумоўлена сцісканнем яго звонку). Сапраўдны стэноз органа можа быць як прыроджаным, так і набытым, абумоўленым якім-небудзь мясцовым альбо сістэмным паталагічным працэсам (рубцы пасля запаленчых працэсаў, язваў і інш.).

Крыніцы

Літаратура

Стеноз // Большая медицинская энциклопедия : в 30 т. / Гл. ред. Б. В. Петровский. — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 24 : Сосудистый шов — Тениоз. — 544 с.: ил.

Спасылкі

Ильясов Р. К., Пилипович А. А., Данилов А. Б. Cтеноз спинномозгового канала // Русский медицинский журнал. 2014; 20. Стеноз митрального клапана // ФГБУ «НМХЦ им. Н. И. Пирогова» Минздрава России Спинальный стеноз // Больница скорой медицинской помощи, Томск

Катэгорыя:Паталагічная анатомія