Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (, Мінск — , там жа) — беларускі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944).
Біяграфія У 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў.
У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Драматургія
Я. С. Рамановіч — аўтар п'ес:
«Кантракт, альбо Усё добра будзе» (1924) «Вір» (1926) «Крывая аблона» (1929), «Наклонная плоскость» (1929) «Мост» (1929) «Камни на дороге» (1931) «Полещуки» (1944) «Товарищ Андрей» (1944)
П'есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР.
Лібрэта Я. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:
опер «У пушчах Палесся» (1939), «Дзяўчына з Палесся» («Алеся») (разам з П. Броўкам, 1953) балетаў «Падстаўная нявеста» (1958) і «Мара» (1961).
Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра.
Выбраная бібліяграфія Аўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты».
Пераклаў на беларускую мову п'есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, , , .
Памяць У 2005 г. поштай Беларусі была выпушчаная паштовая картка з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Я. С. Рамановіча».
Спасылкі
Романович (Рaмановiч) Евгений Степанович
Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі прозы і драматургіі на беларускую мову