«Бяроза-2010» — былы беларускі футбольны клуб з горада Бяроза. Заснаваны ў 1987 годзе. Да 2015 года выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1989 і першапачаткова меў назву «Будаўнік». Да 1991 ён гуляў у чэмпіянаце БССР, а ў 1992 заявіўся ў Трэцюю лігу чэмпіянату Беларусі. Пасля паспяховага сезону 1995 клуб трапіў у Другую лігу, дзе гуляў да 2006.

У 1996 клуб атрымаў назву «Бяроза», а ў 1999 аб'яднаўся з іншым бярозаўскім клубам — «Керамікам» і ўзяў яго назву, але ў 2002 зноў стаў менавацца «Бяроза».

У 2006 «Бяроза» выбыла ў Другую лігу.

У 2010 клуб, маючы фінансавыя праблемы, падпісаў дамову з мінскім «Дынама». Атрымаўшы новую назву «Бяроза-2010», клуб далучыўся да акадэміі мінчан, у бярозаўскім клубе сталі гуляць дублёры і рэзервісты «Дынама».

Сезон 2011 клуб скончыў на другім месцы і вярнуўся ў Першую лігу. У Першай лізе «Бяроза-2010», дзякуючы падтрымцы «Дынама», выступала добра: у 2012 годзе 9 месца, у 2013 клуб узняўся на пяты радок.

У сезоне 2014 быў узяты курс на амаладжэнне складу: каманда амаль поўнасцю стала складацца з выхаванцаў мінскага «Дынама». У той жа час лепшыя ігракі «Бярозы-2010» (Сяргей Ігнатовіч, Сяргей Карповіч, Андрэй Залескі і Яўген Нікіцін) перайшлі ў асноўны склад дынамаўцаў, многія здолелі там замацавацца. Сама ж «Бяроза», застаўшыся без лепшых ігракоў, сезон 2014 скончыла толькі на 12 месцы, у наступным паднялася на радок вышэй.

12 студзеня 2016 года кампанія «Трайпл» спыніла фінансаванне, якое склада каля 90% ад усяго бюджэту клуба«Трайпл» прекратил финансирование «Березы-2010», пасля чаго «Бяроза-2010» перайшла на баланс горада«Трайпл» обеспечивал 90 процентов бюджета «Березы-2010». У гэты ж дзень было завершана супрацоўніцтва клуба з трэнерскім штабам у складзе Андрэя Лаўрыка, Аляксандра Марцёшкіна і Арцёма КендышаЛаврик и его тренерский штаб покинули «Березу-2010». У лютым 2016 года, нягледзячы на спробы захавання клуба ў Другой лізе або чэмпіянаце Брэсцкай вобласці, заснавальнік клуба — Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт, прыняў рашэнне аб ліквідацыі клуба па фінансавай прычынеФутбольный клуб «Берёза-2010» ликвидируется .

22 сакавіка 2016 г. Беларуская федэрацыя футбола выключыла клуб з ліку членаў федэрацыіФутбол. БФФ исключила из числа членов федерации ФК "Береза-2010".

Папярэднія назвы 1989—1995: «Будаўнік» 1996—1999: «Бяроза» 1999: «Керамік-Бяроза» 1999—2001: «Керамік» 2002—2009: «Бяроза» 2010—2016: «Бяроза-2010»

Дасягненні Лепшае дасягненне ў Першай лізе — 4 месца (1997)

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Трэцяя (Д3) 8 15 7 3 5 20–21 17 1/32 фінала 1992–93 Трэцяя (Д3) 9 30 11 7 12 36–54 29 1/32 фінала 1993–94 Трэцяя (Д3) 5 34 16 9 9 50–30 41 1994–95 Трэцяя - А (Д3) 4 22 13 3 6 40–22 29 1/16 фінала 1995 Трэцяя - А (Д3) 2 10 7 1 2 26–8 22 15px Выхад у Другую лігу 1996 Другая (Д2) 11 24 6 8 10 23–37 26 1/16 фінала 1997 Другая (Д2) 4 30 15 6 9 36–34 51 1/16 фінала 1998 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 37–48 32 1/16 фінала Змена назваў ліг 1999 Першая (Д2) 8 30 11 10 9 37–38 43 1/16 фінала 2000 Першая (Д2) 6 30 14 6 10 59–42 48 1/32 фінала 2001 Першая (Д2) 8 28 9 7 12 34–39 34 1/32 фінала 2002 Першая (Д2) 15 30 6 5 19 36–65 23 2003 Першая (Д2) 14 30 6 8 16 17–44 26 1/16 фінала 2004 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 39−45 37 1/32 фінала 2005 Першая (Д2) 14 30 8 4 18 36−58 28 1/16 фінала 2006 Першая (Д2) 14 26 3 6 17 23−58 15 1/32 фінала 15px Вылет у Другую лігу 2007 Другая (Д3) 7 30 12 6 12 33−38 42 1/32 фінала 2008 Другая (Д3) 9 30 11 9 10 48−32 42 1/32 фінала 2009 Другая (Д3) 11 26 6 8 12 31−40 26 1/32 фінала 2010 Другая (Д3) 6 34 16 6 12 57−55 54 1/32 фінала 2011 Другая (Д3) 2 30 22 7 1 77−28 73 1/32 фінала 15px Выхад у Першую лігу 2012 Першая (Д2) 9 28 9 6 13 41−48 33 1/8 фінала 2013 Першая (Д2) 5 30 14 8 8 44−30 50 1/16 фінала 2014 Першая (Д2) 12 30 8 9 13 37−48 33 1/32 фінала 2015 Першая (Д2) 11 30 10 4 16 39−43 34 1/16 фінала Спыненне існавання

Галоўныя трэнеры

Уладзімір Хныкаў (1993—2003) Алег Кароль (2004—2005) Юрый Цюшкевіч (2006—2009) Ігар Гурыновіч (люты 2010 — снежань 2011) Аляксандр Лухвіч (снежань 2011 — студзень 2013) Ігар Гурыновіч (студзень — жнівень 2013) Валянцін Міхееў (жнівень 2013 — снежань 2014) Сяргей Ясковіч (студзень — ліпень 2015) Андрэй Лаўрык (ліпень 2015 — студзень 2016)

Спасылкі Афіцыйны сайт клуба

Бяроза-2010