Су́гвазды. Сустракаецца таксама варыянт Сугва́зды (, ) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска Сугвазды ўваходзіла ў склад Сугваздаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 .

Знаходзіцца за 12 кіламетраў на ўсход ад горада Валожын, за 70 кіламетраў ад Мінска, за 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Палачаны.

Назва Назва Сугвазды з'яўляецца вынікам перастаноўкі літараў пры напісанні: Sugwozd < Sugowdz. У сваю чаргу, антрапонім "Сугоўдзь" — ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Su-gaud'as. Вядомае прозвішча Сугоўдзь.

Назва Сугвазды (< "Сугаўдзі") уваходзіць у гняздо адыменных тапонімаў на ўсходзе ад Валожына, да якога таксама належаць назвы Цябуты, Есьманы, Гінтаўшчына, Білуці, Кібуці, Нарэйшы, Бурнейкі, Вайнілаўшчына, Даўгулёўшчына і інш. (ад балцка-літоўскіх імёнаў Čiobutas, Eismantas, Gintas, Bilutis, Kibutis, Nareiša, Burneika, Vainila, Daugulis).

Насельніцтва 386 жыхароў, 144 двары (2001)

Інфраструктура Базавая школа Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Помнікі землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Валожынскага раёна