Бітва ля Фалклендскіх астравоў (, ) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 8 снежня 1914 года паміж германскай крэйсерскай эскадрай віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпее і англійскай эскадрай віцэ-адмірала Доветана Стэрдзі каля Фалклендскіх астравоў.

Камандуючы нямецкай эскадрай, якая складалася з двух браняносных («Шарнхорст», «Гнейзенау») і трох лёгкіх («Дрэздэн», «Нюрнберг», «Лейпцыг») крэйсераў, двух транспартаў і шпітальнага судна, прыняў рашэнне зрабіць удар па англійскай ваенна-марской базе Порт-Стэнлі на Фалклендскіх астравах, але нечакана выявіў на рэйдзе моцную англійскую эскадру, якая прыбыла туды напярэдадні. Англійская эскадра складалася з аднаго эскадранага браняносца, двух лінейных крэйсераў, трох браняносных і двух лёгкіх крэйсераў. Сустрэўшы нечакана моцнага праціўніка, Шпее спрабаваў збегчы, аднак англійскія караблі нагналі германскую эскадру. Шпее загадаў лёгкім крэйсерам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі пераследваць англійскія браняносныя і лёгкія крэйсеры, а лінейныя крэйсеры ўступілі ў бой з германскімі браняноснымі крэйсерамі і патапілі іх. Былі таксама знішчаны два лёгкіх германскіх крэйсеры і транспарты. Толькі крэйсеру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну атрымалася ўкрыцца.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы ў Атлантычным акіяне Катэгорыя:Марскія бітвы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Марскія бітвы Германіі Катэгорыя:Марскія бітвы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фалклендскія астравы Катэгорыя:Падзеі 8 снежня Катэгорыя:Снежань 1914 года