«Спартак» — беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя «Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці.

У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы 1992—1993: «Спартак» 2001: «Дняпро» 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро» 2003—2004: «Спартак-ВАР» 2005—2013: «Спартак» з 2014: «Спартак-Шклоў»

Дасягненні Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 8 месца (2008)

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Трэцяя (Д3) 12 15 2 8 5 19–27 12 1/32 фіналу 1992/93 Трэцяя (Д3) 14 30 7 5 18 33–56 19 1/32 фіналу 1996 Трэцяя — Б (Д3) 14 26 0 0 26 9–97 0 2001 Другая (Д3) 6 34 18 5 11 60–39 59 2002 Другая (Д3) 4 24 12 8 4 46–18 44 2003 Другая (Д3) 3 28 16 4 8 60–35 52 2004 Другая (Д3)524144661–24461/32 фіналу 2005 Другая (Д3)326154753–28491/16 фіналу 2006 Другая (Д3)332254374–20791/8 фіналу 2007 Другая (Д3)330204666–26641/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2008 Першая (Д2)826861228–37301/32 фіналу 2009 Першая (Д2)1427481522–48201/16 фіналу Вылет у Другую лігу 2010 Другая (Д3)10341461454–59481/32 фіналу 2011 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 418110748–3633 2012 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 518100847–3430 2013 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 318114346–2337 2014 Другая — А (Д3) 7 22 9 3 10 26–31 30 Матчы за 13 месца 13 2 1 0 1 8–4 2015 Другая — А (Д3) 7 18 6 4 8 24–23 22 1/16 фіналу Матчы за 13 месца 14 2 1 0 1 2–2 2016 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 51691635–2628 2017 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 41482424–2326 2018 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)kick-off.by 31043321–1715 2019 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)football.by 112100240–830 2020 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)football.by 31281324–1425 1/32 фіналу 2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 6 18 3 3 12 22–52 12 1/64 фіналу 2022 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 14 11 1 2 64–20 34 1/64 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 4–5 2023 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 4 14 8 0 6 29–25 24 1/64 фіналу Другая — Магілёўскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 7 1 1 0 0 3–0

Галоўныя трэнеры Уладзімір Прыгодзіч (2001—2016) Дзмітрый Цярэнцьеў (з 2021)

Вядомыя ігракі Андрэй Гарбуноў

Крыніцы

Спартак Шклоў