Сяргей Мікалаевіч Блажко (, г.  — , г. ) — рускі і савецкі астраном.

Біяграфія У 1880 годзе скончыў народнае вучылішча ў Хоцімску, ў 1888 годзе — Смаленскую гімназію. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт ў 1892 годзе, з 1894 працаваў у абсерваторыі ўніверсітэта, з 1918 прафесар, з 1929 член-карэспандэнт АН СССР. У 1920—1931 дырэктар абсерваторыі Маскоўскага ўніверсітэта, у 1931—1937 загадваў кафедрай астраноміі, у 1937—1953 — кафедрай астраметрыі МДУ.

Больш за 20 гадоў узначальваў Камісію па вывучэнні зменных зорак пры астранамічныя рады АН СССР.

Навукова-практычная дзейнасць Работы Блажко прысвечаны даследаванню і практычнай астраноміі. З 1895 сістэматычна фатаграфаваў зорнае неба з мэтай выяўлення зменных зорак, чым паклаў пачатак багатай калекцыі «шкляной бібліятэкі» Маскоўскай абсерваторыі. Упершыню прааналізаваў уплыў пацямнення да края дыска зоркі на форму крывой бляску і на вызначэнне элементаў арбіты, паказаў метад уліку гэтага эфекту. Выявіў змены перыядаў і формы крывой бляску шэрагу кароткаперыядычных зменных зорак тыпу ; гэтыя з'явы названыя «».

У 1904 апаратурай уласнай канструкцыі адным з першых у свеце сфатаграфаваў спектры двух метэораў і даў правільнае іх тлумачэнне. Прапанаваў новы метад выяўлення малых планет (1919). Удзельнічаючы ў назіранні поўнага сонечнага зацьмення (1914), прыборам уласнай канструкцыі сфатаграфаваў сонечную карону ў палярызаваным святле. Аўтар шэрагу арыгінальных канструкцый — такіх, як бясшчэлепавы зорны спяктрограф, прыбор для выяўлення зменных зорак на астранегатывах (блінк-мікраскоп), прыстасаванні ў мерыдыянных інструментах для паслаблення бляску пры назіраннях момантаў мінанняў зорак, спецыяльная лупа для адлічвання падзеленых колаў і іншыя.

Педагагічная дзейнасць Быў выдатным педагогам, выкладаў курсы практычнай і агульнай астраноміі, упершыню ў Маскоўскім універсітэце стаў выкладаць курс агульнай астрафізікі. Аўтар трох падручнікаў — «Курс практычнай астраноміі» (1-е выданне 1938, 2-е выданне 1940, 3-е выданне 1951), «Курс агульнай астраноміі» (1947) і «Курс сферычнай астраноміі» (1-е выданне 1948, 2-е выданне 1954). Падрабязна апісаў гісторыю развіцця астраноміі ў Маскоўскім універсітэце на працягу 1824—1920 гадоў.

Узнагароды 2 ордэны Леніна 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга Сталінская прэмія (1952) Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934)

Яго імя занесена на карту Месяца (імя Блажко носіць ) і астэроід № 2445.

Крыніцы

Літаратура

Блажко Сергей Николаевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 34.

Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Астраномы Расійскай імперыі Катэгорыя:Астраномы СССР Катэгорыя:Астраномы Расіі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Рускае таварыства аматараў сусветазнаўства Катэгорыя:Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках