250px|thumb|Мемарыяльная дошка ў пасёлку Чкалаўскі на доме, у якім жыў А. С. Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі (, г. Брэст — , г. Масква) — Герой Савецкага Саюза (14 лістапада 1938), генерал-лейтэнант авіяцыі (1943), лётчык-выпрабавальнік 1-га класа (1950).
Біяграфія Нарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1909 года ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер — горад Брэст, Беларусь). Беларус. З 1914 года жыў у Курску. У 1927 годзе скончыў Курскі прамыслова-эканамічны тэхнікум.
У войску з красавіка 1927 года. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 годзе — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых частках ВПС (у Бранску), з 1933 года — у авіяцыі Ціхаакіянскага флоту.
З верасня па снежань 1937 года — лётчык-выпрабавальнік Навукова-выпрабавальнага інстытута ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках І-5, І-15 і І-16.
Са снежня 1937 года па жнівень 1938 года ўдзельнічаў у баях з японскімі захопнікамі ў Кітаі. Быў камандзірам знішчальнай авіяэскадрыллі, затым — камандзірам знішчальнай авіягрупы. Здзейсніў 73 баявых вылетаў на знішчальніку І-16, у 11 паветраных баях збіў асабіста 7 і ў складзе групы болей за 20 самалётаў праціўніка.
З кастрычніка 1938 года па студзень 1939 года — зноў на лётна-выпрабавальнай працы ў Навукова-выпрабавальным інстытуце ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках І-153 і І-16.
У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Камандаваў 54-й знішчальнай авіябрыгадай (у Ленінградскай ваеннай акрузе).
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў на пасадзе камандзіра 54-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады. Здзейсніў 39 баявых вылетаў на знішчальніку И-16, удзельнічаў у 3 паветраных баях.
З красавіка 1940 г. камандаваў 60-й знішчальнай авіяцыйнай брыгадай, з жніўня таго ж года — камандзір 27-й авіяцыйнай дывізіі (у Закаўказскай ваеннай акрузе). Са студзеня 1941 года — намеснік камандуючага ВПС Далёкаўсходняга фронту.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у кастрычніку 1942-лютым 1945 — камандзір 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса. Корпус пад яго камандаваннем змагаўся на Калінінскім, Волхаўскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі, прарыве блакады Ленінграда, Ржэўска-Вяземскай і Арлоўскай аперацыях, вызваленні Беларусі і Літвы (Оршы, Віцебска, Мінска, Маладзечна, Ліды), у Вісла-Одэрскай аперацыі.
9 лютага 1945 быў цяжка паранены (падарваўся на міне) на аэрадроме горада Любін (Польшча). Да мая 1945 года знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. За час вайны здзейсніў 48 баявых вылетаў для ацэнкі паветранай абстаноўкі, удзельнічаў у 3 паветраных баях.
У 1945—1947 — начальнік Вышэйшай афіцэрскай школы паветранага бою (у горадзе Люберцы). У 1947—1949 — памочнік камандуючага 7-й (з лютага 1949 г. — 62-й) паветранай арміяй СПА па страявой частцы (Бакінская акруга СПА).
У 1949—1952 — начальнік Упраўлення выпрабаванняў самалётаў Дзяржаўнага Чырванасцяжнага навукова-выпрабавальнага інстытута (ГК НДІ ВПС), з красавіка 1952 па ліпень 1959 года — начальнік ГК НДІ ВПС. Браў удзел у дзяржаўных выпрабаваннях розных самалётаў, у тым ліку рэактыўных знішчальнікаў Ла-15, МіГ-15, МіГ-15УТІ, МіГ-17, МіГ-19 , СМ-12, СМ-50, рэактыўнага разведчыка Як-25Р, пасажырскага самалёта Іл-18.
З красавіку 1960 генерал-лейтэнант авіяцыі А. С. Благавешчанскі — у запасе. Працаваў у АКБ А. М. Тупалева: намеснікам начальніка (1962—1965), начальнікам лётна-выпрабавальнай базы (1965—1975), намеснікам галоўнага канструктара (1975—1983), вядучым канструктарам (1984—1985).
Жыў у пасёлку Чкалаўскі (цяпер — у межах горада Шчолкава) Маскоўскай вобласці, затым — у Маскве. Памёр 25 мая 1994 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.
Узнагароды і званні Герой Савецкага Саюза (14.11.1938) 2 ордэна Леніна (14.11.1938, 20.04.1953) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (197..) 3 ордэна Чырвонага Сцяга (8.03.1938, 15.01.1940, 30.04.1947) Ордэн Суворава 2-й ступені (30.08.1943) ордэн Кутузава 2-й ступені (22.07.1944) ордэн Багдана Хмяльніцкага 2-й ступені (6.04.1945) 2 ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені (22.02.1943, 11.03.1985) 2 ордэна Чырвонай Зоркі (25.05.1936, 3.11.1944) медалі Ордэн Кітайскай Рэспублікі 4-й ступені (1938)
Памяць У пасёлку Чкалаўскі (у межах горада Шчолкава Маскоўскай вобласці) на доме (вуліца Леніна, дом 1), у якім у 1950—1959 гадах жыў А. С. Благавешчанскі, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Великая Отечественная война: Комкоры. Военный биографический словарь. Том 2. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — С. 361—363. — 464 с. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382; Золотые Звёзды тихоокеанцев. — Владивосток, 1982. — С. 57-62. Кузнецов И. И., Джога И. М. Первые Герои Советского Союза (1936—1939). — Иркутск, 1983. — С. 72-73. Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск: Белорус. Сов. Энциклопедия, 1984. — С. 59. — 607 с. Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — С. 405. — 912 с. — ISBN 985110371-3
Спасылкі
Катэгорыя:Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945) Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце