Андрэй Агеевіч Блажко (, в. Харэвічы (цяпер у межах в. Дукора), Пухавіцкі раён — ) — арганізатар і кіраўнік дукорскіх партызан.
Біяграфія
Член РКП(б). З 1915 года матрос Балтыйскага флоту. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падчас польскай інтэрвенцыі ў 1919 годзе камандзір партызанскага атрада Дукорскай воласці, у яго доме размяшчаўся штаб атрада. 3 мая 1920 года арыштаваны, расстраляны ва ўрочышчы Пушча, разам з 15 іншымі партызанамі.
Памяць
У вёсцы Дукора яго імем названа вуліца, на магіле помнік. У цэнры вёскі знаходзіцца таблічка ў памяць пра загінуўшых дукорскіх партызан.
Дукорскім партызанам прысвечана п’еса мясцовага настаўніка, аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай драматургіі Васіля Гарбацэвіча «Чырвоныя кветкі Беларусі». Дзейнасць дукорскіх партызан стала асновай вядомай п’есы Кандрата Крапівы «Партызаны».
На працягу многіх дзесяцігоддзяў мясцовы калгас і школа насілі імя 16 партызанhttps://www.sb.by/articles/legendy-i-byli-starazhytnay-dukory.html.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Партызаны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне