Глыбо́кае — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Храпаўлянка, за 6 км на паўднёвы захад ад горада Гарадок, каля вёскі Малыя Стайкі.

Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 10,5 км². Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй да 7 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. У возера ўпадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Пярвішчанскае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі