Энакал Чэндзі Джордж Сударшан (нар. 16 верасня 1931) — вядомы амерыканскі фізік-тэарэтык індыйскага паходжання, прафесар Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне.

Біяграфія Джордж Сударшан нарадзіўся ў маленькай вёсачцы Палам на поўдні Індыі. Ён атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Church Mission Society, а ў 1951 годзе скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1952 годзе ён атрымаў ступень магістра ў Мадраскім універсітэце. Пасля гэтага ён уладкоўваецца ў Tata Institute of Fundamental Research (TIFR), дзе нядоўгі час працуе пад кіраўніцтвам Хомі Джэхангіра Бабы. Далей ён перабіраецца ў Нью-Ёрк, паступаючы ў Рочэстэрскі ўніверсітэт, дзе яго навуковым кіраўніком становіцца Роберт Маршак. У 1958 годзе Сударшан атрымлівае ступень доктара філасофіі ў гэтым універсітэце.

Бібліяграфія Doubt and Certainty (разам з Тоні Ротманам). Classical Dynamics (разам з Н. Мукундай). Fundamentals of Quantum Optics (разам з Джонам Клаўдэрам). Introduction to Elementary Particle Physics (разам з Робертам Маршаком). From Classical to Quantum Mechanics: An Introduction to the Formalism, Foundations and Applications (разам з Джамп’ера Эспазіта і Джузэпэ Марма).

Гл. таксама Квантавая оптыка Тахіёны Слабае ўзаемадзеянне

Літаратура

Спасылкі A LOOK-BACK AT FOUR DECADES OF RESEARCH By ECG SUDARSHAN Seven Science Quests, Uni. Texas, Austin Хатняя старонка Публікацыі ў ArXiv Збор прац Сударшан у Keral.com Ліст Сударшана Нобелеўскаму камітэту Лекцыя Perspectives And Perceptions: Causality And Unpredictability Ennackal Chandy George Sudarshan

Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Індыі Катэгорыя:Фізікі Індыі Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША