Барысаўшчынскі (Чэрнеўскі) металургічны завод царскага двара — прадпрыемства, якое працавала ў 1854—1880 у маёнтку Барысаўшчына каля вёскі Чэрнеўка (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
Бронзавы медаль Усерасійскай прамысловай выстаўкі ў Маскве (1870).
Сыравінай былі мясцовыя балотныя руды, з якіх на драўняным вугалі выплаўлялі чыгун, пудлінгавае, паласавое шыннае, круглае, квадратнае і доўгае жалеза, адлівалі і будавалі машыны, у тым ліку паравыя.
Працавалі 437 рабочых (1867). Выплаўка чыгуну дасягала 120 тыс. пудоў (1867?), апроч таго, штогод выплаўлялі па 20—72 тысяч пудоў жалеза і сталі.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Барысаўскага раёна Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1854 годзе Катэгорыя:1854 год у Беларусі Катэгорыя:Металургічныя прадпрыемствы Беларусі