Узброеныя сілы Эстоніі () — ваенная структура выканаўчай дзяржаўнай улады Эстоніі, якая падпарадкоўваецца Ураду Эстоніі і кіруецца Міністэрствам абароны. Разам з Саюзам абароны Эстоніі Армія ўваходзіць у склад Сіл абароны Эстоніі. Армія абароны Эстоніі пабудаваная паводле прынцыпу агульнай абароны з мэтай захавання суверэнітэту, абароны тэрыторыі краіны, тэрытарыяльных вод і паветранай прасторы, канстытуцыйнага парадку і грамадскай бяспекі.

Дзейнасць Дзейнасць Арміі абароны Эстоніі ажыццяўляецца на прынцыпах грамадскага кантролю і адпавядае прынцыпам дэмакратычнай арганізацыі дзяржавы. Дэмакратычна абраныя і прызначаныя выканаўчыя органы прымаюць рашэнні што да выкарыстання Арміі абароны і вызначаюць адпаведныя мэты, выдзяляюць неабходныя рэсурсы і кантралююць стан выканання пастаўленых задач. Ажыццяўленне прынцыпаў грамадскага кантролю гарантуецца заканадаўствам і ўскладзенае на парламент, прэзідэнта Рэспублікі і ўрад. У ваенны час Вярхоўным галоўнакамандуючым з'яўляецца Прэзідэнт рэспублікі, а кіроўным органам — Нацыянальны савет абароны, у які ўваходзяць старшыня парламента, прэм'ер-міністр, камандуючы Арміі абароны, міністр абароны, міністр унутраных спраў і міністр замежных спраў.

Склад Сухапутныя войскі У складзе сухапутных сіл ёсць тры пяхотных батальёна. Два батальёна знаходзяцца ў падпарадкаванні паўночна-ўсходняга ваеннай акругі і дыслакуюцца паблізу дзяржаўнай мяжы з Расіяй. Акрамя інснуе гвардзейскі батальён, які выконвае рэпрэзентатыўныя і пратакольныя функцыі. Галоўная задача гэтага батальёна у ваенны час — абарона сталіцы краіныВооруженные силы Эстонии на сайте газеты «Во славу Родины» . Агульнымі задачамі для СВ з’яўляецца забеспячэнне пастаяннай боегатоўнасці на сушы, арганізацыя абароны жыццёва важных стратэгічных аб’ектаў, удзел у міжнародных місіях па падтрыманні міру.

Ваенна-паветраныя сілы Арганізацыйна ВПС Эстоніі складаюцца з: Штаб ВПСÕhuväe Staap АвіябазаLennubaas Дывізіён паветранага назіранняÕhuseiredivisjon Колькасны склад на 2016 год: 250 чалавек. Налёт: 120 гадзін/годThe Military Balance 2016,p.91. Ваенныя базы знаходзяцца ў Таліне і Эмары.

Ваенна-марскія сілы Эстонскія ВМС нясуць адказнасць за ўсе марскія аперацыі ў тэрытарыяльных водах Эстоніі. Асноўнымі функцыямі ваенна-марскіх сіл з’яўляюцца падрыхтоўка і арганізацыя абароны тэрытарыяльных вод і берагавой лініі, забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства, сувязі і марскіх перавозак у тэрытарыяльных водах і супрацоўніцтва, сумесна з ВМС НАТА і іншымі саюзнымі краінамі. У выпадку ўзнікнення крызіснай сітуацыі, флот павінен быць гатовы абараняць мора, партовыя раёны, марскія лініі сувязі і супрацоўнічаць з падраздзяленнямі кааліцыі. ВМС ўключае ў сябе патрульныя караблі, мінныя тральшчыкі, дапаможныя караблі і падраздзяленні берагавой аховы, неабходнай, каб пераканацца ў бяспецы марскіх паведамленняў. Цяперашняя структура ўключае ў сябе дывізіён мінных караблёў, які таксама ўключае ў сябе групу вадалазаў. Акрамя таго, існуюць ваенна-марская школа, ваенна-марская база і штаб, які знаходзіцца ў Таліне.Военно-морские силы Эстонии.

Саюз абароны Саюз абароны (Кайтселійт) з’яўляецца добраахвотнай ваеннай арганізацыяй, якая падпарадкоўваецца Міністэрству абароны. Асноўнай мэтай Саюза абароны з’яўляецца абарона незалежнасці і канстытуцыйнага парадку, у тым ліку ў выпадку ваеннай пагрозы, на аснове свабоднага волевыяўлення грамадзян.

«Саюз абароны» складаецца з 15 тэрытарыяльных падраздзяленняў, зоны адказнасці якіх у асноўным супадаюць з межамі акругаў Эстоніі. «Саюз абароны» налічвае больш за 13 000 членаў, а разам з афіляванымі арганізацыямі — больш чым 21 000 актывістаў. «Саюз абароны» прымае ўдзел у вучэннях эстонскай арміі, акрамя таго, яго актывісты ўдзельнічаюць у забеспячэнні грамадскага парадку ў якасці добраахвотных памочнікаў паліцэйскіх, прымаюць удзел у тушэнні лясных пажараў і выконваюць некаторыя іншыя грамадскія функцыі.

«Саюз абароны» і звязаныя з ім арганізацыі падтрымліваюць адносіны з арганізацыямі-партнёрамі ў краінах Паўночнай Еўропы, ЗША і Вялікабрытаніі. Актывісты «Саюзу» прымаюць удзел у «міжнародных аперацыях па падтрыманні міру»Estonian Defence League.

Берагавая ахова Эстонская берагавая ахова адказная за ахову марской мяжы краіны.

Спасылкі

Міністэрства абароны Эстоніі Узброеныя сілы Эстоніі Саюз абароны Эстоніі