Герб Магілёва — афіцыйны геральдычны сімвал Магілёва, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам у 1661 годзе.
Апісанне Афіцыйнае апісанне:
Герб места Магілёва ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта трох сярэбраных веж, у адчыненай браме сярэдняй з якіх знаходзіцца сярэбраны рыцар у даспехах з паднятым над галавой мячом. Угары над варотамі на ўсечаным па сваёй аснове круглым чырвоным шчыце пад дахам цэнтральнай вежы знаходзіцца сярэбраны ўзброены коннік з мячом і шчытом. Ніжні вугал шчыта, аддзелены выявай веж, зялёны.
Гісторыя
Першы гарадскі герб Магілёву разам з поўным Магдэбургскім правам надаў 28 студзеня 1577 вялікі князь Стэфан Баторый: «вежа мураваная, высока выведзеная».
Вытрымка з адпаведнага велікакняжацкага прывілея:
З канца XVI ст. дайшоў ананімны верш «На зацный клейнот места… Могилева, герб, названый вежа», унікальны прыклад эпіграмы на гарадскі герб:
Аднак па сканчэнні вайны Расіі з Рэччу Паспалітай за праяўленую мужнасць у час паўстання супраць маскоўскіх акупантаў Ян Казімір ураўнаваў у правах Магілёў з Вільняй і 9 чэрвеня 1661 надаў яму новы геральдычны сімвал з «Пагоняй»: «у блакітным полі тры вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар у панцыры з уздзетай шабляй у руцэ; на вежы круглы шыльд з выявай дзяржаўнага герба „Пагоня“».
У сучаснай Беларусі гістарычны герб Магілёва атрымаў афіцыйны статус 3 студзеня 2005Указ президента Республики Беларусь от 3 января 2005 г. № 1 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Могилевской области»..
Гл. таксама Герб Пагоня
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Магілёў Магілёў