Уладзі́мір Мікала́евіч Скварцо́ў (нар. у г. Рэж Свярдлоўскай вобласці, РСФСР) — беларускі дыпламат.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў (1977) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992).
На дыпламатычнай службе з 1981 года. Працаваў у пасольстве СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (1992—1995). У 1995—1998 гадах быў саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 1998—1999 гадах быў кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы ГерманіяУказ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 514 «О назначении В. Н. Скворцова Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия» . Адстаўлены з гэтай пасады 26 чэрвеня 2009 годаУказ Президента Республики Беларусь от 26 июня 2009 г. № 347 Об освобождении В. Н. Скворцова от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия .
У 2009—2013 быў начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь.
10 верасня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве ІзраільУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ сентября 2013 г. № 407 О назначении В. Н. Скворцова . 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады.
Узнагароды 21 снежня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета МіністраўПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 декабря 2004 г. № 1613 «О награждении В. Н. Скворцова Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» , а 9 кастрычніка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ НАЦИОНАЛЬНОГО СОБРАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 9 октября 2008 г. № 1010-ПСР3 .
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Крыніцы
Спасылкі Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Государстве Израиль (2016)
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Германіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ізраілі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь