Валерый Рубінчык (, Мінск — , Масква) — беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (1998).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і музычнага і тэатральнага дзеяча і інжынера. Навучаўся ў школе № 42 Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1962, пасля рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кіно.

З 1969 года працаваў на «Беларусьфільме», з 1990 года — на «Масфільме».

Пахаваны на Вастракоўскіх могілках ў Маскве.

Узнагароды 1978 — Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу БССР 1980 — Прыз журы на МКФ у Манрэалі ў 1980 за фільм «Дзікае паляванне караля Стаха») 1998 — Заслужаны дзеяч мастацтваў РФ Указ Президента РФ от 13 октября 1998 г. N 1229 «О награждении государственными наградами Российской Федерации» Член Гільдыі кінарэжысёраў РасііКінагільдыя рэжысёраў Расіі Член Акадэміі кінематаграфічнага мастацтва «Ника»Члены акадэміі Ніка

Творчасць

Рэжысура 1965 — Сын 1967 — Шостае лета 1969 — Чырвоны агітатар Трафім Глушкоў 1972 — Магіла льва 1974 — Апошняе лета дзяцінства 1975 — Гамлет Шчыграўскага павету 1976 — Вянок санетаў 1979 — Дзікае паляванне караля Стаха 1982 — Культпаход у тэатр 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа) 1987 — Адступнік 1989 — Камедыя пра Лісістрату 1991 — Некаханне 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі 2002 — Кіно пра кіно 2006 — Нанкінскі краявід 2007 — Мядзведжае паляванне

Сцэнарыст 1975 — Гамлет Шчыграўскага павету 1979 — Дзікае паляванне караля Стаха 1983 — Камічны каханак, ці Залёты сэра Джона Фальстафа (Комический любовник, или Любовные затеи сэра Джона Фальстафа) 1987 — Адступнік 1989 — Камедыя пра Лісістрату 1995 — Краявід з трыма купальшчыцамі

Акцёр 1981 — Прыгоды Тома Соера і Гекльберы Фіна 1992 — Афіцыянт з залатым падносам

Спасылкі Рэжысёр Рубінчык і яго крыптаграмы