Ігар Іванавіч Гермянчук (, вёска Стракавічы Светлагорскага раёна — , Мінск) — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, рэдактар газеты «Свабода», заснавальнік часопісу «Кур'ер».

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, навучаўся ў сярэдняй школе-інтэрнаце г. Светлагорска.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Член БНФ «Адраджэньне».

У 1990 г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР. 11 красавіка 1995 года разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную беларуская мова і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і жорстка збітыя АМАПам і спецназам.

У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і самым папулярным апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Пад канец 1997 года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны».

Заснавальнік і рэдактар часопісу «Кур'ер».

Смерць і пахаванне Памёр ад раку ў 2002 г. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілкахІгар Гермянчук. Старонкі 524—525 // Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2007. — 576 с.: іл. ISBN 978-0929849-14-0. На магіле пастаўлены помнік, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Лявонціем ЗданевічамВасілюк Таццяна Іванаўна. Зданевіч Лявонцій Ульянавіч, архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2004 г. (1955 г.н., в. Аркадзія) .

Літаратура Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі Ваенныя лісты. Памяці Ігара Герменчука (Сяргей Дубавец успамінае пра Герменчука) Мова як апошняя ахвяра дэмакратыі (Ігар Гермянчук расказвае пра праблему мовы ў часопісе «Кур’ер») Члены і калегі ўспамінаюць пра Ігара Герменчука

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні