Мікалай Фёдаравіч Грынёў (, в. Высокае, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія У 1968 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут; у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. У жніўні-кастрычніку 1968 — інжынер-механік дарожна-будаўнічага раёна № 5 г. Мінска. У 1968—1969 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1969—1971 гг. — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У ліпені-лістападзе 1971 года — загадчык аддзела камсамольскай арганізацыі Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1971—1973 гг. — сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1973—1975 гг. — першы сакратар Магілёўскага гаркама ЛКСМБ. У 1975—1978 гг. — другі сакратар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1978—1980 гг. — першы сакратар Магілёўскага абкама ЛКСМБ. У 1980—1982 гг. — першы сакратар Першамайскага райкама Кампартыі Беларусі г. Бабруйска. У 1982—1987 гг. — першы сакратар Асіповіцкага гаркама Кампартыі БССР. У 1987—1989 гг. — другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1989 года — старшыня выканкама Магілёўскага савета дэпутатаў працоўных.
У 1994 годзе быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання; быў членам канстытуцыйнай камісііПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» . 1 сакавіка 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы МалдоваУказ Президента Республики Беларусь от 1 марта 1995 г. № 94 «Аб назначэннi М. Ф. Грынёва Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом у Рэспублiцы Малдова i прысваеннi яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла» , у сувязі з чым яго мандат скончыўсяПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. № 3697-XII «О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Гринева Н. Ф.» . З пасады пасла адстаўлены быў 17 мая 1999 годаУказ Президента Республики Беларусь от 17 мая 1999 г. № 277 «Об освобождении Н. Ф. Гринева от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова» .
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Малдове Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Асіповіцкага гаркама КПБ