Жамчужныя астравы () — група астравоў у паўночна-ўсходняй частцы Панамскага заліва Ціхага акіяна, за 70 км на паўднёвы ўсход ад горада Панама. Належаць Рэспубліцы Панама.

Агульная плошча — каля 400 км². Уключаюць 16 буйных і каля двухсот невялікіх астраўкоў (усяго 90 астравоў маюць назвы). Найбуйнейшы з іх — востраў Рэй, цэнтр лоўлі жэмчугу. Востраў Кантадора вядомы як курорт.

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Панамы