Пітэр Фердынанд Друкер (; 19 лістапада 1909, Вена — 11 лістапада 2005) — амерыканскі вучоны аўстрыйскага паходжання; эканаміст, публіцыст, педагог, адзін з самых уплывовых тэарэтыкаў менеджменту XX стагоддзя.

Пітэр Друкер нарадзіўся ў Вене 19 лістапада 1909. Вырас у Вене, у 1920-х пераехаў у Германію, вучыўся ў Гамбургу, затым у Франкфурце.

У 1937 годзе збег ад нацысцкага рэжыму ў ЗША. У 1943 годзе стаў грамадзянінам ЗША. Выкладаў менеджмент ва Універсітэце Нью-Ёрка з 1950 па 1971 год. У 1971 па 2005 год быў прафесарам Сацыяльнай навукі і менеджменту ў Універсітэце Клермонта. Пачынаючы з 1939 года напісаў 39 кніг, а таксама сотні артыкулаў у The Wall Street Journal і Harvard Business Review. Працягваў прафесійную дзейнасць да самай смерці.

Сфармаваў тэорыю аб глабальным рынку. Аўтар канцэпцыі «інфармацыйнага работніка».

Спасылкі The Peter F. Drucker and Masatoshi Ito Graduate School of Management (англ.) Peter F. Drucker: A Biography in Progress (англ.) Peter F. Drucker, a Pioneer in Social and Management Theory, Is Dead at 95 (The New York Times, November 12, 2005) The Man Who Invented Management (BusinessWeek) Special report on Peter Drucker (The Economist, November 19, 2005)

Катэгорыя:Эканамісты ЗША