Аўгуст Лазаравіч Мілава́наў () — беларускі , . Народны артыст БССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Біяграфія У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1962—2012 гадах — у Купалаўскім тэатры.

Акрамя работы ў тэатры А. Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у любіцельскіх тэатрах. З 1967 па 1987 год выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) майстэрства акцёра16 чэрвеня — 70 год з дня нараджэння (1937) А. Л. Мілаванава, акцёра, народнага артыста Беларусі.

Творчасць

Тэатральныя ролі Сярод лепшых роляў Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А. Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В. Быкава), Осіп («Рэвізор» М. Гогаля), Кудраш («» А. Астроўскага), Дэ Манлюкар («Лесвіца славы» ), Зурыко («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і ), Герастрат («» Р. Горына), Шындзін, Айзатулін («Мы, што ніжэй падпісаліся», «Пратакол аднаго пасяджэння» ), Еўдакімаў («Яшчэ раз пра каханне!» Э. Радзінскага), Міхай Груя («Святая святых» ), Гэлі Гэй («» Б. Брэхта), Аляксандр Амількар («» ), Макарэл («Зоркі вечныя» М. Бора), Ромул («» Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў («» А. Астроўскага), Арцэбіскуп («Князь Вітаўт» А. Дударава), фон Вальтэр («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Тэўе («Памінальная малітва» Р. Горына).

Фільмаграфія 1970/1971/1972 — «Руіны страляюць...» — Алекс 1970 — Неспадзяванае каханне 1971 — 1972 —  — Ціхан Лакціёнавіч 1972 — Пасля кірмашу — Адольф Быкоўскі 1974 — Вясёлы калейдаскоп — Настаўнік Аляксей Васільевіч 1974 — Бронзавая птушка — Кандрат Сцяпанавіч, мастак-анархіст 1976 —  — Канцлер 1976 — Спытай сябе 1980 —  — Мянжынскі 1980 — Шлюбная ноч 1981 — Людзі на балоце 1982 —  — Мянжынскі 1984 —  — Мянжынскі 1986 — Не забудзьце выключыць тэлевізар 1990 — Плач перапёлкі 1991 — 1991 —  — Фядон 1994 — Эпілог 1996 — З пекла ў пекла 2002 — Закон — Бомж 2002 —  — мастак 2003 — Вакзал — Прафесар 2009 —  — Бомж

Прызнанне і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1988) за ролю Вяршылы ў спектаклі «Мудрамер» М. Матукоўскага Народны артыст БССР (1989)

Зноскі

Літаратура

Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 110—111. Аўгуст Мілаванаў // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі / уклад., навук. рэд., уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — Мінск, 2005. — Т. 4. — С. 280—287. — Змест: [Біяграфія]. Сведчанні сучаснікаў / В. Навуменка, Т. Арлова. Сохарь, Ю. Август Милованов / Юрий Сохарь // Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра / Юрий Сохарь. Минск, 2005. С. 300—309.

Спасылкі Мілаванаў Аўгуст Лазаравіч // Тэатр імя Янкі Купалы Аўгуст Мілаванаў. Цытаты // Тэатр імя Янкі Купалы Да Юбілею Аўгуста Мілаванава 70 лет народному артисту Беларуси Августину Милованову // БЕЛТА Августин Милованов // КИНО-ТЕАТР.РУ

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Кінаакцёры Беларусі