Уладзімір Леанідавіч Зінкевіч (, пасёлак Стралічава, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004). Прафесар (2005). Член Беларускага саюза мастакоў (1982).

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1967), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, выпускнік кафедры МДМ 1977 года (з 2001 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Аўтар шэрагу артыкулаў па гісторыі беларускай творча-педагагічнай школы манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2004); Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2008); Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў (2009), Чалавек 1992 года ў галіне выяўленчага мастацтва (прысвоена Міжнародным біяграфічным цэнтрам, Кембрыдж, Вялікабрытанія, 1993), Ганаровы грамадзянін г. Светлагорска (2006).

Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Светлагорска Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя