Джон Філіп Суза, Соўза (сапр. Зігфрыд Окс, ; , Вашынгтон — , Рэдынг, штат Пенсільванія) — амерыканскі кампазітар і дырыжор духавых аркестраў, аўтар знакамітага марша «The Stars and Stripes Forever», які стаў нацыянальным маршам ЗША. Суза ўвайшоў у гісторыю амерыканскай музыкі як «кароль маршаў».
Творчасць Найбольш вядомая частка творчай спадчыны Сузы — маршы для духавога аркестра, яму належаць 136 твораў у гэтым жанры. Маршы Сузы разнастайныя па характары, але ўсе яны адзначаны аптымізмам і жыццёвай энергіяй. Сярод іх — «Зоркі і поласы назаўжды» (Stars and Stripes Forever; цяпер нацыянальны марш ЗША), Semper Fidelis (які стаў неафіцыйным гімнам амерыканскай Марской пяхоты) і многія іншыя. Суза напісаў таксама 15 аперэт, блізкіх па стылі да работ Гілберта і Салівана, каля сямідзесяці песень і шэраг твораў для духавога аркестра.
Літаратура
Спасылкі
Джон Філіп Суза: ноты твораў на IMSLP
Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Дырыжоры ЗША Катэгорыя:Ваенныя дырыжоры і капельмайстры